Categories: Главное

Пачалося галасаванне

 

Паважаныя выбаршчыкі браслаўшчыны, выбарчая кампанія па выбарах Прэзідэнта нашай краіны выйшла, як кажуць спартсмены, на фінішную прамую. Учора на ўсіх участках, акрамя тых, якія ўтвораны ў арганізацыях аховы здароўя і санаторыях, пачалося датэрміновае галасаванне, якое прадоўжыцца да 10 кастрычніка ўключна. Нагадаю, што ў гэтыя дні ўчастковыя камісіі працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Таму, калі ў вас не атрымліваецца 11 кастрычніка прыйсці на выбарчы ўчастак, вы маеце магчымасць прагаласаваць датэрмінова. Пры гэтым не трэба ніякага тлумачэння прычын.

Памяшканні на 33-х участках для галасавання, утвораных на тэрыторыі Браслаўскага раёна, абсталяваны і аформлены ўсім неабходным для свабоднага волевыяўлення нашых грамадзян. Гэта пацвердзілі і міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ і СНД, якія наведалі Браслаўшчыну з мэтай знаёмства з работай раённай і ўчастковых камісій.

У дзень выбараў галасаванне працягнецца з 8 да 20 гадзін. Калі ж па стане здароўя ці па іншых уважлівых прычынах выбаршчык не зможа 11 кастрычніка прыйсці ў памяшканне для галасавання, ён можа пісьмова ці вусна да 18 гадзін звярнуцца ў адпаведную выбарчую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне на месцы яго знаходжання. Такую просьбу могуць перадаць у камісію і іншыя асобы, напрыклад, родныя, суседзі.

Як вядома, галасуючы запаўняе бюлетэнь у кабіне для тайнага галасавання, але бывае, што самастойна не можа гэта зрабіць, бо, напрыклад, дрэнна бачыць. І хоць на кожным участку ў камісіі ёсць лупа, якой можна скарыстацца, але выбарчае заканадаўства дазваляе ў такіх выпадках запрасіць у кабіну і іншую асобу, акрамя членаў камісіі, давераных асоб кандыдатаў, назіральнікаў ці прадстаўнікоў СМІ.

Можа здарыцца і так, што пры запаўненні бюлетэня выбаршчык дапусціць памылку. У такім разе яму трэба звярнуцца да члена камісіі, які выдаў яму бюлетэнь, з просьбай выдаць новы замест сапсаванага.

Ад імя раённай выбарчай камісіі заклікаю вас, паважаныя выбаршчыкі, прыняць актыўны ўдзел у найважнейшай палітычнай падзеі нашай дзяржавы.

Людміла Цяцера,

старшыня раённай выбарчай камісіі.

admin

Recent Posts

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 часа ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

4 часа ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

5 часов ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

5 часов ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

5 часов ago

В первую очередь требует с себя. В чём секрет успеха самого опытного в Браславском районе работника сельисполкома

Полностью отдает себя служению делу, имеет за плечами более чем тридцатилетний опыт, профессионал с большой…

5 часов ago