Усе радасныя моманты пагранічнікі заўсёды адзначаюць разам і ўрачыста. Вось і ў чацвер каля новага дома сабраліся пагранічнікі і члены іх сямей, прыйшлі парадавацца за іх сябры, завітала і кіраўніцтва — намеснік начальніка Полацкага пагранічнага атрада па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Анатоль Пяшко. Ён павіншаваў пагранічнікаў з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці і зазначыў, што калі ёсць уласнае жыллё, дзе цябе чакаюць родныя, то тады і служыцца спакойна. Пад гучныя апладысменты А. Пяшко перарэзаў чырвоную стужку і ўручыў ключы абаронцам рубяжоў краіны.
— Будаўніцтва кватэр для пагранічнікаў прадугледжана ў рамках праграмы добраўпарадкавання дзяржаўнай мяжы, якая распрацавана да 2022 года, — зазначыў падчас гутаркі Анатоль Пяшко. — Сем кватэр для браслаўскіх пагранічнікаў пабудаваны за кошт Дзяржпагранкамітэта. На гэта спатрэбілася каля 6 млрд рублёў. Уладальнікамі новага жылля сталі пагранічнікі, якія асабліва маюць патрэбу ў ім, служаць не першы год, сямейныя. Лічу, што гэта выдатная падтрымка маладых сямей, асабліва ў Год моладзі, а таксама стымул заставацца на службе ў органах пагранічнай службы.
Атрымаўшы ключы ад кватэр, навасёлы не хавалі перапаўняўшых іх прыемных пачуццяў. Яны з задавальненнем прайшліся па пакуль яшчэ пустых, пахнучых свежай фарбай пакоях, плануючы, дзе і што ў іх будзе размяшчацца. Некаторыя шчаслівыя ўладальнікі ключоў ад кватэр падзяліліся сваімі ўражаннямі і пачуццямі.
Кірыл Дробат:
— Я служу намеснікам начальніка аддзела пагранічнага кантролю “Відзы”, жонка Крысціна таксама пагранічнік — кантралёр 1 катэгорыі АПК “Урбаны”. Раней здымалі жыллё ў Браславе, што выклікала пэўныя складанасці. Сёння ж мы сталі шчаслівымі ўладальнікамі двухпакаёвай кватэры. Новае жыллё ўжо бачылі і засталіся задаволенымі, бо ўсё зроблена якасна і прыгожа, застанецца толькі абсталяваць пакоі мэбляй і можна спраўляць наваселле.
Артур і Дзіяна Ананічы:
— Нашай маладой сям’і ўсяго паўгода, таму ключы ад новай кватэры сталі сапраўдным падарункам. Мы абодва з Шаркаўшчыны, пазнаёміліся ўжо на Браслаўшчыне, спадзяёмся, што тут і застанемся. Пакуль будзем жыць у камерцыйнай кватэры, адначасова зможам будаваць сваё жыллё. Лічым, што гэта выдатная падтрымка такіх маладых сямей, як мы, а яшчэ добры стымул служыць лепш.
Эдуард Пракапенка:
— Для мяне і жонкі Алесі сёння вельмі хвалюючы момант. Каля 5 гадоў я служу на Браслаўшчыне, апошні час камандзірам мабільнай групы кінолагаў АПС “Опса”. Да гэтага жылі ў родных, здымалі кватэры, таму калі даведаўся, што будзе будавацца камерцыйнае жыллё, стаў у чаргу. Чакаць давялося нядоўга, і вось мы ўжо атрымліваем ключы. Новай кватэрай задаволены і з нецярпеннем чакаем, калі зможам засяліцца туды.
Таццяна Пятушка.
Фота аўтара.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…