Апошнім часам з вуснаў жыхароў раёна можна пачуць скаргі на скарачэнне ці адмену некаторых гарадскіх і прыгарадных маршрутаў аўтобусаў. Напрыклад, і ў час “прамой лініі”, якую праводзіла кіраўнік спраў райвыканкама Людміла Цяцера, паступіла пытанне наконт скарачэння руху аўтобуса па маршруце “Браслаў — Замошша”. Безумоўна, такое рашэнне адміністрацыі АТП №18 не вельмі папулярнае, бо нясе пасажырам пэўныя нязручнасці, але ж, як вядома, у медаля два бакі. Пра адваротны і расказвае дырэктар прадпрыемства Мікалай Курэц.
Пры гэтым хочацца адзначыць, што, нягледзячы на эканамічныя складанасці, сацыяльныя стандарты па перавозцы пасажыраў наша прадпрыемства перавыконвае ў два разы.
Напрыклад, калі па норме ў агр. Далёкія ў тыдзень павінна быць 16 рэйсаў, мы выконваем 20, а ў агр. Опса пры той жа норме — 90.
У аторак і сераду замест рэйса па маршруце “Замошша — Браслаў” выконваецца рэйс “Густаты — Браслаў”, які штодзённа атпраўляецца ад прыпынка агр. Ахрэмаўцы ў 17.28 гадзін.
Кожнае рашэнне пра скарачэнне ці адмену маршрутаў аўтобусаў уважліва разглядаецца, і ў першую чаргу ўлічваюцца інтарэсы школьнікаў, каб дзеці маглі лёгка і зручна дабрацца да школы. Таму такі крок абавязкова абмяркоўваецца з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Задаволена і просьба жыхароў в. Урбаны аб пераносе часц маршруту “Браслаў — Урбаны” па чацвяргах, і зараз з 1 кастрычніка з аўтастанцыі ён адпраўляецца ў 8.20.
Што ж дэмаграфічная сітуацыя ў нашым раёне вядомая ўсім. Жыхароў у вёсках становіцца ўсё менш. Таму, на жаль, слова аптымізацыя трывала ўвайшло ў наша жыццё. Закрываюцца школы, ФАПы, аддзяленні сувязі. Так што ж абурацца на скарачэнне маршрутных рэйсаў аўтобусаў. Тым больш, што яны не зняты зусім, хоць два разы на тыдзень аўтобус прыходзіць у большасць вёсак.
Як трапна заўважыў дырэктар АТП №18 М. Курэц, прадпрыемства не можа сабе дазволіць “пускаць” пустыя аўтобусы. Таму нам, пасажырам, застаецца толькі прызвычаіцца да такога становішча і карэктырываць свае планы.
Алена Пятушка.
В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…
Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…
В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…
Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…
В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…
В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…