Categories: Главное

Высокая ацэнка майстэрства

Беларусы спрадвеку з павагай ставяцца да хлеба, а ўзровень майстэрства яго вырабу нязменна павышаецца. Гэта пацвердзіла і 11-я Міжнародная спецыялізаваная выстава “Хлебная і кандытарская справа”, якая прайшла 8–11 верасня ў Мінску. Прадстаўнічы форум сабраў вытворцаў і пастаўшчыкоў абсталявання і сыравіны галіны, а яго дэвізам быў абраны слоган “Хлеб — аснова здаровага харчавання”. У межах выставы адбыўся рэспубліканскі конкурс якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак — 2015”, у якім прынялі ўдзел і майстры Браслаўскага хлебазавода.

Традыцыйна агляд праводзіцца ў некалькіх намінацыях, сёлета іх было 9. Хлебапёкі з розных рэгіёнаў Беларусі прадставілі 338 узораў вырабаў, кожнаму з якіх арганізатары надалі спецыяльны код. Члены журы не ведалі вытворцаў — ацэнка была непрадузятай. Браслаўскія ўмельцы хлебнай справы ўдзельнічалі ў 5-ці намінацыях і прадставілі ўзоры батона “Браслаўскага” новага, пончыкаў “Бярэзінскіх”, бісквітнага рулета “Медэя” ванільнага, сухароў магілёўскіх “Сняжынка”, торта “Ноч Усходу”. Нашы майстры чарговы раз пацвердзілі выдатную якасць сваёй прадукцыі, бо ўсе прадстаўленыя імі вырабы атрымалі высокую ацэнку журы і былі адзначаны залатым медалём і дыпломам.

Узнагароды прэстыжнага конкурсу сталі вынікам прафесійнага майстэрства, творчага падыходу і любові да справы браслаўскіх хлебапёкаў, што і прывяло іх да поспеху. А прызнанне на высокім узроўні будзе натхняць калектыў хлебазавода на новыя дасягненні.

Жанна Бялько.

Фота аўтара.

 

Вырабы-пераможцы дэманструе начальнік вытворчай лабараторыі Галіна Карла.

 

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

6 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

12 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

13 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

13 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

14 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

14 часов ago