Categories: Новости

Мір пачынаецца з мяне

На свеце нямала важных слоў: маці, радзіма, шчасце, але ёсць самае важнае — мір.

Адсутнасць галечы і голаду, даступная адукацыя, годная работа, добрае здароўе і дах над галавой, экалагічная ўстойлівасць — вось асноўныя ўмовы мірнага справядлівага і бяспечнага жыцця. І каб нагадаць людзям пра гэта, штогод адзначаецца Міжнародны дзень міру.

Безумоўна, такое патрэбнае для ўсіх і кожнага свята трэба адзначаць на плошчах, дзе можа сабрацца шмат людзей, каб добрымі думкамі і намерамі, станоўчымі эмоцыямі напоўніць гэты дзень святлом і радасцю.

Менавіта такое мерапрыемства і адбылося 21 верасня на пляцоўцы каля магазіна “Бярэжжа”. Нават нябёсы спрыялі яго ўдзельнікам. Калі ў абед ліў дождж, то бліжэй да вечара блакітнае неба паказалася з-за аблокаў і восеньскае сонейка ўсміхнулася браслаўчанам.

Музыка і дзіцячыя звонкія галасы напоўнілі наваколле. На пляцоўцы панавалі смех, радасная мітусня і добразычлівы настрой. Ды і як жа інакш, бо асноўнымі на свяце “Мір пачынаецца з мяне”, якое арганізавала гімназія, былі дзеці.

Шмат цікавых разнастайных пляцовак разгарнулася ў той дзень пад светлым небам. У экалагічнай лабараторыі дапытлівыя малыя і старэйшыя вынаходнікі збіралі мадэлі з канструктара, якія дэманстравалі розныя крыніцы энергіі, удзельнічалі ў экалагічнай віктарыне і гульні. А за правільныя адказы знаўцы экалогіі атрымлівалі прызы ад МГА “Экапартнёрства”.

Побач настаўнікі і вучні гарадскіх сярэдніх школ праводзілі майстар-класы па вырабе галубоў з паперы і кветак з бісеру.

Тут жа на пляцоўцы “вырасла” прыгожае цуда-дрэва, лісточкі якога з цікавасцю зрывалі ўдзельнікі бяспройгрышнай бясплатнай латарэі і абменьвалі іх на школьныя канцылярскія тавары.  Самыя кемлівыя, што адгадвалі загадкі, атрымлівалі цукеркі.

Дзякуючы майстэрству настаўніцы і вучаніцы гімназіі Валянціне Талапінай і Аляксандры Дрожжа, на многіх  дзіцячых тварыках красаваліся выявы галубоў, выкананыя ў стылі бодзі-арт.

Цікавую арыгінальную акцыю правялі навучэнцы Відзаўскага каледжа. Усім прысутным яны раздавалі яблыкі, да якіх быў прымацаваны белы галубок — напамін пра тое, што наша планета вельмі крохкая і яе трэба берагчы.

А якое ж свята без вясёлых песень, завадных танцаў і прыгожай музыкі! Цікавы канцэрт усім прысутным паказалі вучні гімназіі і браслаўскіх школ, выхаванцы ДШМ. Казачныя роставыя лялькі таксама не давалі сумаваць ні дарослым, ні дзецям.

Стварыць радаснае свята ў самы мірны дзень дапамаглі школьнікам раённы фонд міру, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі і райпа, якія прадаставілі прызы і саладосці. Ды і многія іншыя арганізацыі, рэлігійныя парафіі горада таксама ўнеслі свой уклад у мерапрыемства.

І толькі адзіная бітва адбылася на ажыўленай пляцоўцы — шахматная. Няхай жа нашы дзеці ў сваім жыцці ўдзельнічаюць толькі ў такіх мірных бітвах.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

1 час ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

1 час ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

2 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

3 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

3 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

3 часа ago