Categories: Люди

Актывіст, выдатнік, прыгажун

Дзесяцікласнік першай гарадской школы Аляксей Дзіковіч яшчэ з малодшых класаў вылучаўся сярод равеснікаў сваёй стараннасцю і адказнасцю. Выдатнік, прызёр раённых прадметных алімпіяд і патэнцыяльны медаліст больш за астатнія навучальныя дысцыпліны любіць гуманітарныя навукі, асабліва грамадазнаўства і гісторыю. Сярод па-зашкольных інтарэсаў хлопца — танцы, музыка (Аляксей грае на гітары ў групе “Alis Angeli”), рэлігія і палітыка. Педагогі ж, са свайго боку, адзначаюць не толькі поспехі хлопца ў вучобе, але і яго чуласць, дабрыню, актыўную і не па гадах сфарміраваную грамадзянскую пазіцыю.
Сапраўды, найлепшым чынам Аляксей зарэкамендаваў сябе ў грамадскім жыцці ўстановы адукацыі. З таго часу, як у чацвёртым класе ён дэбютаваў на сцэне ў якасці вядучага на выпускным для тагачасных дзевяцікласнікаў, так і застаўся нязменным вядучым на ўсіх школьных мерапрыемствах. Як прызнаецца сам вучань, гэта яго ўласнае рашэнне, абумоўленае жаданнем быць карысным навакольным і бесперапынна развівацца. “Аляксей — гэта чалавек, які зрабіў сабе сам. Не заўважыць яго было немагчыма, а працаваць з ім — адно задавальненне,” — адзначае намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Тэрэза Станіслаўчык.
Ужо ў старэйшых класах А. Дзіковіч самастойна вылучыў сваю кандыдатуру ў савет старшакласнікаў, распрацаваў адпаведную праграму і паспяхова стаў членам самакіравання. Амаль адразу хлопец узяў на сябе функцыі сакратара пярвічкі БРСМ і актыўна ўключыўся ў работу. Не без удзелу Аляксея каманда ўстановы перамагла на абласным і рэгіянальным этапах конкурсу “Школьны марафон” і заняла дастойнае месца ў вобласці. А пасля адпачынку ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” бацькам і педагогам актывіста прыйшлі падзячныя пісьмы за выхаванне хлопца.
Адным словам, А. Дзіковіча заўважылі. І калі ў пачатку бягучага года паўстала пытанне наконт кандыдатуры на пост галавы Маладзёжнай палаты Браслаўскага раёна, ні ў райкаме БРСМ, ні ў аддзеле адукацыі, ні нават у райвыканкаме ніколькі не сумняваліся ў яго здолнасцях. Прапанову падтрымалі і самі школьнікі: у выніку галасавання Аляксей стаў старшынёй новага фарміравання. “Пакуль толькі звыкаюся з новымі абавязкамі. Аднак лічу, што такая дзейнасць дапаможа мне развіваць асабістыя якасці, у першую чаргу лідарскія,” — кажа актывіст.
У планах у Аляксея працягваць, як кажуць, у тым жа духу, а ў будучым звязаць свой лёс з журналістыкай. Пакуль жа ён шчыльна і з задавальненнем займаецца ўскладзенымі на яго плечы грамадскімі абавязкамі і жадае ўсёй моладзі Браслаўшчыны быць добрымі, дапамагаць іншым і займацца самаразвіццём.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ветерану Ивану Кожару вручили материальную помощь и подарок ко Дню Победы

По традиции ежегодно накануне 9 мая в соответствии с указом Президента Беларуси Александра Лукашенко выплачивается…

1 день ago

Милая женщина, заботливая мама и… начальник секретной службы. История браславчанки Ирины Войткевич

Может ли хрупкая женщина успешно возглавлять секретную службу и наравне с офицерами-мужчинами достойно, говоря уставным…

2 дня ago

В микрорайоне Муражи города Браслава основательно отремонтировали дорожное покрытие

На неудовлетворительное состояние отдельных улиц микрорайона Муражи города Браслава местные жители обратили внимание еще в…

2 дня ago

Делегаты VII ВНС от Браславского района встречаются с трудовыми коллективами

По всей Беларуси тезисы Всебелорусского народного собрания продолжают оставаться главной темой для обсуждения. Его делегаты…

2 дня ago

Режиссер народного театра Браславского РЦК Евгений Набеев: «Мы как одна большая семья»

В эти дни у Евгения Набеева, режиссера народного театра и театра миниатюр «Покер» Браславского РЦК,…

2 дня ago

Весенний призыв: на срочную службу направлены 20 юных браславчан. Еще 10 — на контрактную

На прошлой неделе в Браславе прошел День призывника. В его рамках повестки получили 20 юношей,…

2 дня ago