Categories: Главное

Здольныя да навуковага даследавання

У мінулую суботу на базе СШ № 1 імя А. М. Жданава прайшла XIV раённая навукова-практычная канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі нашага раёна. Традыцыйна яна сабрала школьнікаў, здольных да навуковага даследавання, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, якія пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў імкнуцца да паглыблення ведаў у розных галінах навукі.
Прыемна адзначыць, што ўсё больш юных землякоў цікавяцца пытаннямі, якія не ўваходзяць у курс школьнай праграмы. Так, у сёлетняй канферэнцыі прымалі ўдзел 110 школьнікаў 3 — 11 класаў з устаноў адукацыі Браслаўшчыны, што на 21 больш, чым у мінулым годзе. Упершыню сёлета працавала секцыя пачатковых класаў “Чалавек і свет”, на якую прыехалі самыя маленькія даследчыкі, што толькі робяць свае першыя крокі ў нязведаны свет навукі.
Усяго на канферэнцыю было заяўлена 55 даследчых работ, і, несумненна, кожная з іх вартая ўвагі. Школьнікі прадэманстравалі розум, талент і велізарнае старанне ў напісанні сваіх работ, абарона якіх была не толькі ў выглядзе рэфератаў, але і з мультымедыйнымі прэзентацыямі, і сцэнкамі.
Кожнае выступленне ацэньвала строгае журы, у склад якога ўвайшлі метадысты аддзела адукацыі, настаўнікі і прадстаўнікі арганізацый раёна. Пасля абароны праектаў журы вызначыла пераможцаў.
Першае месца ў секцыі беларускай мовы і літаратуры заняла работа “Матываванасць беларускай батанічнай тэрміналогіі” Кацярыны Іоч і Ксеніі Угарэнка з СШ № 2 (кіраўнік — Л.У. Струкава).
Сярод праектаў, прадстаўленых у секцыі рускай мовы і літаратуры, найбольш цікавай была работа “Рускія прыказкі ад Кастрычніка да першага палёту ў космас” вучаніц Друйскай СШ Юліі Гайлеш і Маргарыты Шарак (кіраўнік — В. Я. Кірчанка).
Значна павялічылася колькасць работ у параўнанні з мінулым годам у секцыі замежных моў. Тут былі прадстаўлены ўсе вывучаемыя ў раёне мовы — англійская, французская, нямецкая і іспанская. Лепшай стала работа па англійскай мове “Коміксы: жыццё ў малюнках” гімназісткі Кацярыны Лукша (кіраўнік — В. В. Лукша).
У секцыі фізіка-матэматычнага кірунку перамогу атрымаў праект “Размалёўка спяшаецца на дапамогу” вучняў гімназіі Максіма Бабінскага і Цімафея Ліпскага (кіраўнік — Д. Г. Мацкевіч).
За свой праект “Друйская цэгла чакае прымянення” ў секцыі “Хімія. Біялогія. Экалогія” вучні мясцовай школы Аляксандр Грыкьян, Яна Каго і Дар’я Самуль (кіраўнік — З. К. Кірылава) атрымалі не толькі вышэйшую адзнаку журы. Яго старшыня ўрач-валеолаг ЦРБ Генадзь Швец прэзентаваў юным даследчыкам цагліну былога Друйскага завода са штэмпелем 1977 года. Першае месца ў гэтай намінацыі дасталася і вучаніцам Опсаўскай ДССШ Іне Бейнар і Надзеі Бяловай за цікавую работу “Вывучэнне гнездавання белага бусла” (кіраўнікі — М.Ф.Філімонава і С.М.Бунта).
Лепшым краязнаўцам стаў вучань СШ № 1 імя А. М. Жданава Алег Пуйша з работай “Яго імем названа школа…” (кіраўнік — М. Ф. Жэлубоўская).
У гістарычнай секцыі перамагла гімназістка Аліна Селях, якая прадставіла на суд журы даследчую работу “Ваўкі ў міфах і легендах славянскіх народаў” (кіраўнік — В.В. Кроп).
У секцыі “Чалавек і свет” першае месца заняў даследчы праект “Цудоўнае ператварэнне” трэцякласнікаў Відзаўскай СШ Ілоны Арсоба, Карыны Баркоўскай, Віталя Корхава, Кацярыны Русакайтэ, Яўгена Янкуна (кіраўнік — В. З. Ніціеўская).
Актуальнае сацыяльнае даследаванне “Бар’еры ў безбар’ерным асяроддзі”, за якое атрымалі дыплом І ступені, правялі вучаніцы гімназіі Святлана Лук’янец і Маргарыта Дуброўская (кіраўнік — Л. В. Хілько).
Цяпер лепшыя работы будуць прадстаўлены на абласную навукова-практычную канферэнцыю. Пажадаем аўтарам поспехаў.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

25 минут ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

33 минуты ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

53 минуты ago

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

17 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

17 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

17 часов ago