Categories: Новости

Аўтапрабег “Моладзь — ветэранам”

Цікава павіншавала з 70-годдзем Вялікай Перамогі ветэранаў і браслаўчан наша моладзь. Па ініцыятыве райкама БРСМ 9 мая быў арганізаваны аўтамотапрабег “Моладзь — ветэранам”, прымеркаваны да знамянальнай даты. Удзел у мерапрыемстве прынялі актывісты арганізацыі, члены суполкі аўтааматараў “Braslav Drive” і мотаклуба “Road dogs” — усяго 30 экіпажаў на тэматычна ўпрыгожаных транспартных сродках.
Стартаваў прабег ад кафэ “Сузор’е” падчас святочных урачыстацей. Пад гукі клаксонаў і франтавых песень маладыя актывісты накіраваліся ў Опсу, дзе ўсклалі вянок да магілы невядомага салдата і ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання. Пазней удзельнікі мерапрыемства пагулялі ў лазертаг (высокатэхналагічная рухомая гульня, якая імітуе ваенную бітву) і падсілкаваліся падчас пікніка на свежым паветры.
Пасля завяршэння прабега маладыя вадзіцелі адзначалі толькі прыемныя ўражанні ад удзелу ў ім і выказвалі спадзяванне, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца на Браслаўшчыне і надалей.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

3 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

3 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

4 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

5 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

5 часов ago