Categories: Главное

Віншаванні ад калег

Супрацоўнікі ДП “Браслаў-камунальнік” не пакідаюць без увагі сваю былую работніцу Марыю Куліненка з Відзаў. Ветлівая жанчына ўсё жыццё адпрацавала ў сістэме, як кажа сама, жылкамгаса — спачатку бухгалтарам, а пазней касірам у відзаўскай грамадскай лазні. Адтуль і выйшла на пенсію. Цяпер Марыя Васільеўна няспешна даглядае хатнюю гаспадарку і чакае ў госці даўно дарослых дзяцей.
Аднак лёс не заўсёды песціў жанчыну ўтульнасцю і дабрабытам. Ва ўзросце 16 гадоў яшчэ зусім маладую Марыю немцы вывезлі ў Германію. Там яна трапіла да гаспадароў, у якіх пасвіла кароў, насіла мяхі са збожжам, выконвала іншыя, часта вельмі цяжкія даручэнні. ”Гаспадары папаліся добрыя: не білі, — успамінае малалетні вязень. — Аднак побач з пашай, дзе я працавала, знаходзілася чыгунка. Па ёй часта праходзілі цягнікі з нашымі палоннымі. Я ведала, куды іх вязуць, і ў такія моманты проста лажылася на зямлю і плакала…”
Пасля некалькіх гадоў на чужыне М. Куліненка па-іншаму стала адносіцца да роднай зямлі. Абвостранае пачуццё Радзімы і цяпер моцна трымае яе ў Відзах, хоць дзеці і клічуць да сябе ў Санкт-Пецярбург.
Павіншаваць былую калегу з надыходзячым святам Перамогі на мінулым тыдні заехалі намеснік дырэктара ДП “Браслаў-камунальнік” па ідэалагічнай рабоце Валянціна Баравік, адказная за работу з моладдзю на прадпрыемстве Таццяна Сініца і начальнік участка “Відзы” Міхаіл Русалоўскі. Службовыя асобы ўручылі Марыі Васільеўне кветкі і падарункі, пацікавіліся ўмовамі жыцця і надзённымі праблемамі жанчыны, а таксама ўважліва выслухалі расказ пра яе нялёгкае, але плённае жыццё.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

15 часов ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

15 часов ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

15 часов ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

15 часов ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

15 часов ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

15 часов ago