Categories: Главное

Навыкі энергазберажэння прывіваюцца з дзяцінства

Сёння ў сродках масавай інфармацыі і па тэлебачанні часта чуем пра правілы электрабяспекі і навыкі энегразберажэння. Але ў штодзённым мітуслівым жыцці мы, дарослыя, не асабліва імкнёмся іх прытрымлівацца. Хтосьці спасылаецца на недахоп часу, але большасць проста не можа пераламаць сваю свядомасць. Безумоўна, калі з малых гадоў не надта звяртаў увагу на невялікі ручаёк з крана, на ўключаную лямпачку ў пакоі, дзе нікога няма, перабудавацца вельмі цяжка. Важным і патрэбным правілам электрабяспекі і навыкам энергаберажэння трэба вучыць з ранняга дзяцінства.
У школах і дапаможных выхаваўчых установах гэтаму надаецца значная ўвага. Аднак не менш зацікаўлены ў такім навучанні і дзяржэнерганагляд.
Менавіта таму раённая энергаінспекцыя сумесна з ЦДМ аб’явіла конкурс малюнкаў на адпаведную тэматыку сярод школьнікаў. На мінулым тыдні начальнік раённай энергаінспекцыі Сяргей Шакур завітаў у цэнтр дзяцей і моладзі на падвядзенне яго вынікаў.
Цікавыя, змястоўныя малюнкі школьнікаў, прадстаўленыя на конкурс, — яскравае сведчанне таго, што дзеці добра ведаюць правілы электрабяспекі, у чым, несумненна, вялікая заслуга іх педагогаў. Ды і адказы вучняў на пытанні віктарыны па энергазберажэнні, якую правяла дырэктар ЦДМ Ірына Угарэнка, здзіўлялі сваёй разважлівасцю і дакладнасцю.
С. Шакур падзякаваў вучням і педагогам за актыўны ўдзел у мерапрыемстве, нагадаў яшчэ раз пра выкананне правілаў электрабяспекі і энергазберажэння і ўручыў усім ўдзельнікам салодкія прызы.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

3 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

3 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

3 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

3 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

3 дня ago