Categories: Новости

Ветэранам — шчырая ўдзячнасць і нізкі паклон

У перадсвяточныя дні, калі ўся краіна рыхтуецца да знамянальнай падзеі, — 70-годдзя Вялікай Перамогі — асаблівай увагай і клопатам акружаны людзі, якія прайшлі раз пекла вайны і вызвалілі нашу зямлю ад ворага. Ветэранаў, удзельнікаў вайны, вязняў канцлагераў наведваюць прадстаўнікі раённай улады, устаноў і прадпрыемстваў, дзе яны раней працавалі, школьнікі, моладзь, выказваюць ім шчырую ўдзячнасць за сённяшні мірны дзень і дораць падарункі: ад раённай улады — насценны гадзіннік, ад арганізацый ці грамадскіх аб’яднанняў — памятныя падарункі ці харчовыя наборы. Акрамя таго ўсім ветэранам і ўдзельнікам ВАВ, вязням канцлагераў (усяго ў раёне 160 асобам) выплачана да Дня Перамогі матэрыяльная дапамога на суму 690,5 млн. рублёў.
Старшыня райвыканкама Уладзімір Дранеўскі на гэтым тыдні завітаў да ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, былога работніка райкама партыі Акіма Карнавушкі. Ён уручыў франтавіку кветкі і памятны сувенір, выказаў Акіму Сямёнавічу словы ўдзячнасці за яго асабісты ўклад у перамогу над гітлераўскай Германіяй, пажадаў моцнага здароўя, распытаў ветэрана пра яго патрэбы.
Нягледзячы на паважаны ўзрост, а восенню А. Карнавушку споўніцца 99 гадоў, ён трымаецца малайцом, радуецца, што дачакаўся такой знакавай вясны. Акім Сямёнавіч падзякаваў мясцовай уладзе за той клопат і увагу, які яны праяўляюць пра ветэранаў.
Падарункі са шчырымі словамі віншавання і пажадання здароўя, бадзёрасці франтавікам Івану Рыбнікаву і Кірылу Чалкіну з г.п. Відзы прыпаднесла старшыня райсавета Ніна Пучынская. Таксама да ветэранаў завіталі ўсе намеснікі старшыні райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў і цёпла падзякавала ім за франтавыя подзвігі.
Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, падключылася і гандлёвая сетка “Еўраопт”. Буйны рытэйлер краіны падрыхтаваў маштабны рэспубліканскі сацыяльны праект “Франтавы набор”. Набор прадуктаў, як знак вялікай павагі, супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва даставяць да Дня Перамогі кожнаму ветэрану раёна.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

9 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

9 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

10 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

10 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

13 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

14 часов ago