Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” нагадвае рыбаловам-аматарам, што вясна прыносіць з сабой не толькі цёплае надвор’е, добры клёў і цудоўны настрой, але і шэраг забарон на лоўлю рыбы.
Так, у адпаведнасці з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў вадаёмах Віцебскай вобласці, як і ў нашым раёне, з 9 сакавіка па 25 красавіка ўстанаўліваецца забарона на лоўлю шчупака звычайнага.
Таксама згодна з гэтым жа правілам з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўводзіцца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб у рыбалоўных угоддзях, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое здзяйсняецца рыбаловам адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), са штучных збудаванняў, акрамя жалезабетонных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў, помпавых станцый, іншых гідратэхнічных збудаванняў, у адносінах якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і на адлегласці бліжэй за 50 метраў па дзвюх баках ад мяжы пералічаных тэхнічных збудаванняў.
А ў апошняй рэдакцыі ўсё тых жа правілаў ў ад 05.12. 2013 гада з’явілася забарона на лоўлю судака, якая ўстанаўліваецца з 15 красавіка па 30 мая.
Парушэнне пералічаных вышэй забарон цягне са сабой адміністрацыйную адказнасць са спагнаннем штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.
Акрамя таго, пры лоўлі рыбы ва ўказаныя тэрміны, у тым ліку дазволенымі да прымянення прыладамі лоўлі, шкода, якая нанесена навакольнаму асяроддзю, кампенсуецца на падставе такс, устаноўленых правіламі: у трайным памеры за кожны экземпляр рыбы незалежна ад вагі і памеру.
Таму перад тым, як выправіцца на рыбалку падчас забароны альбо на забаронены від рыбы, задумайцеся, што пры лоўлі аднаго шчупака вы рызыкуеце атрымаць штраф больш за 5 млн. рублёў, а пры вылаве аднаго судака — каля 7 млн. руб.
Валерый Міцюн,
начальнік навуковага
аддзела нацпарка.
