Весткі з Опсаўскай школы

Главное

новый год 2015 315 (Small)Падарылі радасць
Акцыя “Нашы дзеці” і навагоднія канікулы ў Опсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе праходзілі пад дэвізам “Дзеці — дзецям”. Навучэнцы ўстановы адукацыі адгукнуліся на запрашэнне прыняць удзел у акцыі і ахвотна збіралі падарункі для дзяцей, якія выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’ях.
Каляды і Новы год — гэта тыя святы, ад якіх і дзеці, і дарослыя чакаюць цудаў, спаўнення шматлікіх жаданняў. Таму прыход Дзядулі Мароза (у асобе педагога-арганізатара школы Таццяны Сцефановіч) выклікаў захапленне ў сем’яў Вялічак, Кезікаў, Жуцяйкіных, Мяльянцавых, Ташкуноў. Каля сямейных лясных прыгажунь, што ззялі яркімі рознакаляровымі агеньчыкамі, дзеці з задавальненнем чыталі вершы Дзядулі Марозу, спявалі навагоднія песні. А за гэта яны атрымлівалі падарункі — мяккія цацкі, канцылярскія прыналежнасці, кніжкі і, безумоўна, цукеркі.
Таксама вучні школы падрыхвалі падарунак і для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў г.п. Відзы. Падарыць радасць так проста, трэба толькі захацець.

новый год 2015 311 (Small)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Новы музейны пакой

IMG_0010 (Small)
Кожны год хочацца завяршыць якім-небудзь добрым і карысным учынкам, які стане своеасаблівым падарункам для ўсіх. Такім сюрпрызам стала адкрыццё музейнага пакою “Літаратурная Браслаўшчына” ў Опсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
На яго адкрыццё мы запрасілі як навучэнцаў і педагогаў установы, так і шаноўных гасцей — кіраўніка літаратурнага аб’яднання “Ветразь надзеі” Тэрэзу Крумплеўскую і актыўнага ўдзельнік гэтага аб’яднання Мікалая Петухова.
У цёплай, добразычлівай атмасферы прайшло мерапрыемства. Гучалі песні на словы вядомага беларускага паэта Уладзіміра Карызны, вершы пра нашу сінявокую Браслаўшчыну.
Права ўрачыста перарэзаць чырвоную стужку і адчыніць новы музей было прадастаўлена Тэрэзе Крумплеўскай. А пасля была праведзена першая экскурсія, падчас якой прысутныя і госці пазнаёміліся з матэрыяламі пра Уладзіміра Карызну, які, дарэчы, працаваў ва ўстанове з 1961 па 1967 год, у той час стварыў рукапісны дзіцячы альманах “Маладзік”, што цяпер займае пачэснае месца ў экспазіцыі музейнага пакою. Бліжэй даведаліся госці музея і пра творчасць Паўла Пруднікава, Зянона Бурага, Славаміра Хадаронка, пра літаратурнае аб’яднанне “Ветразь надзеі”.
А пасля гучалі вершы ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання, вучняў. Прысутныя задавалі пытанні гасцям наконт творчасці, паэтычнага натхнення і перспектыў на будучыню.
Напрыканцы мерапрыемства госці зрабілі першы запіс у кнізе наведванняў музейнага пакою з пажаданнямі на далейшае развіццё і надзеяй на супрацоўніцтва.

Аляксандра Крупко,
намеснік дырэктара ўстановы па асноўнай дзейнасці.