Пуцёўкі на рыбалку патрэбны

У канцы мінулага года сярод рыбаловаў–аматараў распаўсюджвалася чутка, што адміністрацыя нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры» прадае пуцёўкі на платнае рыбалоўства, не маючы на тое законнага права.
Я не высвятляў, мелі тыя чуткі падставу ці не, а пацікавіўся ў начальніка аддзела аховы прыродных комплексаў Івана Тышкевіча, афіцыйнымі дакументамі.
Згодна з пералікам вадаёмаў, перададзеных у карыстанне дзяржаўнай прыродаахоўнай установе «»Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»» платнае аматарскае рыбалоўства яму дазволена на азёрах Альбенаўскае, Бярэжжа, Богінскае, Балойса, Вялікая Ельня, Болта, Багданаўскае, Войса, Высокае, Паўночны і Паўднёвы Волас, Дрывяты, Дубра, Ельна, Золава, Мядзведна, Недрава, Неспіш, Абаб’е, Поцех, Рака, Снуды, Струста, Святцо, Цно, Каменка і Саванар.
З ранейшага пераліку вадаёмаў, дзе дазвалялася платнае рыбалоўства, выключаны азёры Плуценак, Доўгае, Берца, Загорнае, Мізярышкі, Астравіта, рэкі Друйка і Дрысвятка. Аднак, каб рыбачыць на гэтых азёрах і рэках, усё адно трэба набыць пуцёўку. Яна бясплатная як на лоўлю на мармышку, так і на жыўца. Толькі пры гэтым абавязкова трэба захоўваць дзеючыя правілы рыбалоўства: выкарыстоўваць не больш за 5 кручкоў, не лавіць больш за 5 кг рыбы, за выключэннем, калі адна з іх пераважыць указаную вагу, карыстацца толькі дазволенымі прыладамі лоўлі, не рыбачыць у забаронены сезон ці час.
Пуцёўкі на лоўлю рыбы на жыўца жыхарам Браслаўскага раёна, інвалідам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, прыраўненым да іх, прадаюцца са скідкай у 50%. На лоўлю вудамі удзельнікі ВАВ, асобы, прыраўненыя да іх, непаўналетнія, пенсіянеры атрымліваюць бясплатна.
Атрымаць дакумент на права рыбнай лоўлі на пералічаных вышэй вадаёмах нацыянальнага парка можна ў любы час сутак у дзяжурнага НП у адміністрацыйным будынку па адрасе: вул. Дачная, 1 (тэл. 64-5-81).
У рабочыя дні пуцёўкі таксама выдаюць у Богінскім (тэл. 36-9-20), Друйскім (тэл. 23-7-28), Дубраўскім (тэл. 23-1-55), Замошскім (тэл. 60-1-70) лясніцтвах, на ўсіх базах адпачынку нацыянальнага парка, у г. Мінску па вул. Ціміразева, д. 125/2 (ІП Стацэнка), у г. Паставы, вул. Камсамольская 1 (ІП Лісіца).
Памер аплаты пуцёўкі ўстанаўліваецца згодна з прэйскурантам зацверджаным адміністрацыяй НП «Браслаўскія азёры».

Аляксандр Азевіч.

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

6 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

7 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

7 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

7 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

8 часов ago