У нацпарку — навасёлы

Главное

IMG_7283 (Small)Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» для акліматызацыі і рассялення набыў высакародных аленяў. Тэндар на іх пастаўку выйграла літоўская фермерская аленяводчая гаспадарка «Залаты алень». У аўторак, 23 снежня, на спецыяльным трэйлеры жывёл даставілі ў Браслаў, дзе яны прайшлі неабходныя мытныя і ветсанітарныя працэдуры.
У статку 45 галоў. Гэта маладняк, дарослыя ланкі і самцы-вытворнікі. Навасёлаў выпусцілі ў спецыяльна выгараджаны двухгектарны загон, дзе на працягу 20 дзён яны будуць утрымлівацца пад наглядам ветурачоў і іншых спецыялістаў. Затым аленяў выпусцяць на тэрыторыю сафары-парку. Там для іх падрыхтаваны падкормачныя пляцоўкі з вышкамі для назірання і фатаграфавання.
Па меры павелічэння пагалоўя магчыма нават можна будзе ладзіць іх селекцыйны адстрэл. Але гэта яшчэ няблізкая перспектыва.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.