Categories: Новости

Ёлачка, запаліся!

Гарадская плошча ў мінулую пятніцу стала месцам, дзе афіцыяльнасць гарманічна спалучалася з чараўніцтвам, дарослыя нараўне з дзецьмі заміралі ў чаканні цуда, а ў паветры лунаў насычаны водар свята. Усе, хто сабраўся ў той дзень ля галоўнай ёлкі раёна, сталі ўдзельнікамі акцыі “Запальваем навагоднія агні”.
Вядома, на мерапрыемства завіталі Дзед Мароз са Снягурачкай, якія забаўлялі натоўп песнямі і гульнямі. Аднак галоўным дзействам таго вечара стала запальванне святочнай ілюмінацыі, як непасрэдна на лясной прыгажуні, так і на вуліцах горада. У ролі добрага чараўніка выступіў старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў. Ён павітаў прысутных і выказаў спадзяванне, што, мякка кажучы, не зусім зімовае надвор’е не стане перашкодай для выдатнага навагодняга настрою. “Сёння мы распачынаем працяглую і цікавую святочную кампанію, падчас якой кожны знойдзе сабе мерапрыемства па душы. Паважаныя браслаўчане, з надыходзячымі вас святамі, міру і дабрабыту вашым сем’ям,”— сказаў кіраўнік раёна.
Па добрай традыцыі ёлка заззяла рознакаляровымі агеньчыкамі толькі пасля вядомай калектыўнай просьбы. Прычым магічнае заклінанне “ёлачка, запаліся” аднолькава выкрыквалі ўсе, нягледзячы на ўзрост і чыны. Урачыстасці моманту дадаў святочны феерверк.
Пасля прысутныя вадзілі вакол лясной красуні карагоды і гулялі з казачнымі персанажамі. Працягнулася мерапрыемства дыскатэкай.
Такім чынам, у раёне пакладзены пачатак шэрагу святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да сустрэчы новага 2015 года. Ранішнікі, вечарыны, канцэрты і т.п. цяпер будуць праходзіць ці не штодня.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

5 дней ago

ФОТОРЕПОРТАЖ: День Победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

5 дней ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

5 дней ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

5 дней ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

5 дней ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

7 дней ago