Categories: Главное

Перамаглі веды і кемлівасць

Весела і мнагалюдна было суботнім днём у актавай зале СШ №1. Там праходзіў восеньскі раённы турнір па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў, арганізаваны цэнтрам дзяцей і моладзі. Каб праявіць свой інтэлектуальны вопыт, веды і кемлівасць, сабраліся 12 каманд сярэдняга школьнага ўзросту і 7 — старэйшага. Праводзіла турнір кіраўнік раённага клуба інтэлектуальных гульняў “Санет” пры ЦДМ Алена Панцялейка.
Праграма была насычанай і складалася з трох гульняў. “Медыя-азбука” ўключала пытанні, прадстаўленыя ў выглядзе малюнкаў і фотаздымкаў на розныя тэмы, а адказы павінны былі пачынацца з адпаведнай літары алфавіта. У сярэдняй узроставай групе самай кемлівай і ўважлівай стала каманда гімназіі “Favorite”, 2-е месца заваявала “Карусель” СШ №1, 3-е ў каманды гімназістаў “Дынаміт”. У старэйшай групе разгарнулася сур’ёзная барацьба за прызавыя месцы. Першае падзялілі з роўнай сумай балаў каманды гімназіі “Шквал” і “Тры+тры”, другое — “Вектар” СШ №1, “Гары Потэр і яго сябры” і “Жансавет+1” гімназіі, трэцяе заваявала каманда “Без понятия” СШ №1.
У “Сваёй гульні” трэба было адказаць на пытанні, згрупаваныя па тэмах, у кожнай па 5 пытанняў, размеркаваных па ўзроўню складанасці ад 10 да 50 балаў. У сярэдняй узроставай групе лепшыя вынікі паказалі каманды “Карусель” СШ №1 (1-е месца), “Эўрыка” СШ №1 (2-е) і “Дынаміт” гімназіі (3-е). У старэйшых інтэлектуалаў у тройку прызёраў увайшлі “Жансавет+1” (1-е), “Тры+тры” (2-е), “Вектар” (3-е).
“Што? Дзе? Калі?” праводзілася ў два туры. Удзельнікам на працягу хвіліны трэба было абмеркаваць і сфармуляваць адказ на зададзенае пытанне, запісаць яго на спецыяльных картках. Пры роўнай колькасці балаў пераможцы вызначаліся па рэйтынгу. У сярэдняй групе імі сталі каманда гімназіі “Экстрэмалы” (1-е), “Рэальныя дзяўчаты” (2-е) і “Карусель” (3-е) СШ №1. У старшакласнікаў лепшай стала каманда гімназіі “Жансавет+1” , другое месца ў “Вектара” СШ №1, трэцяе — у каманды “Тры+тры” гімназіі.
Як адзначылі члены журы, удзельнікі турніру дастойна справіліся з заданнямі, праявілі логіку і крэатыўнасць мыслення. І вось пасля напружанага спаборніцтва па выніках трох гульняў былі вызначаны абсалютныя пераможцы. У сярэдняй узроставай групе не аказалася роўных камандзе “Карусель” СШ №1, у старэйшай перамогу заваявала каманда “Жансавет+1” гімназіі. Усе прызёры былі ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, а ў гімназію і СШ №1 адправіліся яшчэ і такія жаданыя кожнаму інтэлектуалу пераходныя прызы — мудрыя совы.
Чарговы зімовы раённы турнір па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў плануецца ў лютым.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.

Абсалютныя пераможцы турніру — каманды “Карусель” і “Жансавет+1”.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

28 минут ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

45 минут ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

2 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

2 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

2 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

2 часа ago