Святочны гандаль

Главное

ngЗ мэтай павышэння ўзроўню гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў пераднавагоднія, навагоднія і калядныя святы распараджэннем старшыні райвыканкама арганізацыям прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, перапрацовачным прадпрыемствам даручана па суботах і нядзелях праводзіць у Браславе кірмашы і распродажы тавараў па зніжаных цэнах. Месцам правядзення кірмашоў вызначаны гарадскі рынак і тэрыторыя ля магазіна «Бярэжжа».
Акрамя таго, з 20 снежня па 14 студзеня па ўзгадненні з райвыканкамам прадпрыемствам гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг дазваляецца павялічыць рэжым работы.
ДПУ «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“» даручана з 20 снежня арганізаваць на тэрыторыях гарадскога рынку, лясніцтва нацпарка, ля магазіна «Родны кут», кінатэатра «Дружба» пашыраны гандаль ёлкамі.