Экалагічныя конкурсы прынеслі перамогу

Главное

robot._beynar_e._opsovskaya_dsssh_braslavskogo_r-na_2 (1)Нядаўна завяршыліся абласныя этапы рэспубліканскіх акцый “Здадзім макулатуру — захаваем дрэва”, “Спажыванне і другаснае выкарыстанне матэрыялаў”, а лепшыя работы адправіліся на заключны рэспубліканскі этап.
Асноўныя задачы акцый — фарміраванне экалагічнай і эстэтычнай культуры навучэнцаў, каб дзеці разумелі, што такое другаснае выкарыстанне рэсурсаў, безадыходная вытворчасць, захаванне ляснога фонду нашай краіны, эканомія і беражлівасць, і далучаліся да практычнай прыродаахоўнай дзейнасці.
Конкурс пачаўся яшчэ ў сакавіку. Паўдзельнічаць у ім запрашаліся навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, школьнікі. Актыўна ўключыліся і браслаўчане. Ад нашага раёна было пададзена шмат заявак, адпраўлена цікавых і крэатыўных вырабаў, і школьнікі не засталіся без узнагарод.
Шмат дыпломаў пераможцаў у нашых вучняў па выніках акцыі “Здадзім макулатуру — захаваем дрэва”. Мяжанская школа стала трэцяй у катэгорыі “базавыя ўстановы адукацыі сельскай мясцовасці да 60 чалавек”, а Кансталінская БШ — другой сярод базавых школ з колькасцю вучняў больш за 60.
Сярод сярэдніх школ сельскай мясцовасці 3 месца ў Казянскага ДССШ (да 170 чалавек). Браслаўскія гімназісты сталі другімі, а ахрэмаўскія школьнікі трэцімі сярод устаноў адукацыі, дзе вучацца звыш 170 чалавек. У гэтай жа катэгорыі відзаўскія школьнікі адзначаны граматай.
Не было роўных нашым удзельнікам і ў яшчэ адной катэгорыі. Сярод гарадскіх школ з колькасцю вучняў да 800 чалавек лідарамі сталі вучні СШ №1, другое месца ў СШ№2. А Браслаўскі ЦДМ атрымаў дыплом 3 ступені сярод устаноў дадатковай адукацыі.
Выдатна праявілі сябе школьнікі нашага раёна і ў акцыі “Спажыванне і другаснае выкарыстанне матэрыялаў”. Тут ацэніваўся ўзровень складанасці выканання работ, творчае ўвасобленне ідэі, арыгінальнасць, крэатыўнасць, акуратнасць, эстэтычны від і далейшае практычнае прымяненне.
У намінацыі “Калаж з адыходаў тэхнічных сродкаў навучання” 2 месца занялі вучні аб’яднання па інтарэсах “Выканаўчае мастацтва” Браслаўскага ЦДМ. Трэцімі сталі У. Жусель, Д. Лісоўскі, І. Шэцко з Опсаўскай школы.
У катэгорыі “Другое жыццё непатрэбных рэчаў” за свае работы граматы атрымалі К. Дзямітка (СШ№1), Д. Данілаў і У. Сіпко (абодва з СШ№2). Другое месца заняў і “Экалагічны персанаж” Е. Бейнар з Опсы.

Таццяна Пятушка.elektronnye_chasiki._zhusel_v._lisovskiy_d._shecko_i._opsovskaya_dsssh_braslavskogo_r-na