Categories: Люди

Настаўнік з вялікай літары

Ёсць педагогі, пра якіх кажуць: настаўнік ад Бога. З года ў год яны не толькі самааддана вучаць дзяцей, без перабольшвання ўкладваючы ў іх душу, але і пастаянна развіваюцца самі. Адна з такіх – Зоя Кірылава, настаўнік хіміі Друйскай сярэдняй школы.
Яшчэ дзяўчынкай Зоя Калінаўна закахалася ў прадмет. Надзвычайна цікавы свет рэчываў і рэакцый разам з таленавітымі педагогамі і цягай да выкладчыцкай работы зрабілі сваю справу: звычайная вучаніца адной з невялічкіх школ Шаркаўшчынскага раёна вызначылася з будучай прафесіяй і, што называецца, з галавой акунулася ў вывучэнне хіміі. Яна з захапленнем наведвала ўсе факультатывы і дадатковыя заняткі па прадмеце, не без поспехаў удзельнічала ў профільных алімпіядах. Аднак з першай спробы “ўзяць” хімфак БДУ не атрымалася: вялікі конкурс адыграў большую ролю, чым выдатна здадзеныя экзамены. Другая спроба была больш паспяховай. Гады навучання праляцелі цікава і незаўважна, а першым месцам працы новаспечанага педагога стала сярэдняя школа ў Мальках, што ў дзесяці кіламетрах ад Друі. Ужо пазней маладой настаўніцы прапанавалі месца ў гарадскім пасёлку.
“Прыходзілася пастаянна самаўдасканальвацца, шукаць новыя формы і метады работы. Асабліва падштурхоўвалі да развіцця першыя поспехі маіх вучняў,” – кажа Зоя Калінаўна.
Паступова апошніх станавілася ўсё больш. Дзеці, якіх рыхтавала З. Кірылава, амаль штогод паспяхова ўдзельнічалі ў раённых і абласных алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях па хіміі, паступалі ў самыя прэстыжныя навучальныя ўстановы, у тым ліку і за межамі нашай краіны. Гэта ўсё было вынікам не толькі прафесійнага майстэрства, але і гадоў карпатлівай падрыхтоўкі, адказнага стаўлення да сваёй справы і асабліва да сябе самой.
Педагог лічыць сабе вельмі строгай і патрабавальнай, аднак у той жа час непамерна ўлюблёнай ў “сваіх” дзяцей – так яна ласкава, па-мацярынску, называе вучняў. І сапраўды, з розных крыніц давялося чуць, што да ўсіх іх яна ставіцца як да родных. “Падчас канікулаў вельмі сумую па дзецях, а калі выходзіла ў дэкрэтны водпуск – увогуле плакала, не ўяўляючы сабе жыцця без школы і навучэнцаў”, — прызнаецца Зоя Калінаўна.
Цяпер жанчына мае вышэйшую педагагічную катэгорыю, узначальвае творчую групу настаўнікаў хіміі раёна, з’яўляецца пастаянным членам журы раённых алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый па прадмеце. Педагог неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзякамі розных узроўняў, у тым ліку некалькімі – ад Міністэрства адукацыі. Аднак самай вялікай узнагародай для яе былі, ёсць і будуць рэалізаваныя мары вучняў. Сярод выпускнікоў Зоі Кірылавай – педагогі, урачы, інжынеры. І ўсе яны, па прыкладзе сваёй настаўніцы, шчыра любяць сваю справу.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

46 минут ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

1 час ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

1 час ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

2 часа ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

2 часа ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago