Categories: Главное

Школа для душы

Як часта зараз можна пачуць, што ў наш няпросты час не хапае дабрыні, спагады і павагі ў чалавечых адносінах. Людзі сталага ўзросту больш заклапочаны праблемамі дабрабыту, а значная частка моладзі бавіць час у камп’ютарных гульнях ды сацыяльных сетках. Але ж у жыцці, акрамя матэрыяльных, існуюць і духоўныя каштоўнасці. Як вядома, не хлебам адзіным павінен жыць чалавек, а людзі дасведчаныя скажуць яшчэ, што і словам Божым. Менавіта гэту мэту — сеяць слова Божае ў душы дзяцей — і маюць на ўвазе ў нядзельнай праваслаўнай школе, якая ў пачатку кастрычніка ўзнавіла сваю працу пасля летняга перапынку. Дзейнічае яна пры Свята-Панцеляймонаўскім жаночым манастыры, а заняткі вядзе ігумення Ніка.
“Ёсць дзве школы ў дзятвы, з іх добрая любая. Адна са школ — для галавы, а для душы — другая!” — гэтымі словамі з верша настаяцельніца пачала заняткі і вызначыла накірунак дзейнасці. Сапраўды, у нядзельнай школе выкладаюцца менавіта тыя навукі, якія фарміруюць душу чалавека. Дзеці знаёмяцца з асновамі праваслаўнай культуры і хрысціянскай маралі, набываюць навыкі і вопыт царкоўнага жыцця, далучаюцца да спраў прыхода. Усё гэта дае магчымасць пазнаваць навакольны свет у святле веры, а саму веру ўспрымаць усвядомлена — і сэрцам, і розумам.
Падчас навучання матэрыял, падабраны з улікам дзіцячага ўзросту, падаецца нязмушана і цікава. Заняткі ідуць у выглядзе размовы пра пэўныя падзеі ці паняцці. У якасці прыкладаў гучаць павучальныя гісторыі духоўных подзвігаў праваслаўных святых. Падтрымліваюць цікавасць вучняў і багата аздобленыя малюнкамі кнігі. Заканчваюцца заняткі звычайна сумесным чаяпіццем з саладосцямі, падчас якога можна падзяліцца з сябрамі навінамі ці абмеркаваць пэўныя праблемы.
Але дзейнасць нядзельнай школы не абмяжоўваецца толькі правядзеннем урокаў. Дзеці ахвотна займаюцца рукадзеллем, малююць. Запланаваныя і музычныя хвілінкі. Традыцыйнымі сталі прымеркаваныя да калядных і велікодных свят тэатралізаваныя пастаноўкі, з якімі выхаванцы школы выступаюць перад падапечнымі дома-інтэрната для састарэлых і на сцэне РДК. У мінулым годзе ўдзельнічалі ў праваслаўным фестывалі “Язненскі Благавест”. Плануюцца таксама паломніцкія паездкі па святых мясцінах Беларусі. Усё гэта аб’ядноўвае дзяцей ў хрысціянскім разуменні сяброўства, вучыць іх узаемадапамозе.
За мінулыя гады, на жаль, выраслі цэлыя пакаленні людзей, якія маюць вельмі слабыя ўяўленні пра веру. Можа, нехта з іх і наведваў бы храм, ды стрымлівае недахоп элементарных ведаў: як правільна зайсці, дзе стаць, як сябе паводзіць. Але станоўчы момант заключаецца ў тым, што сваім дзецям многія з іх хацелі б даць пэўную духоўную адукацыю, каб тыя з малых гадоў адчувалі сябе ў храме ўтульна і спакойна, каб у іх сфарміраваўся своеасаблівы духоўны стрыжань, які дапаможа ў жыццёвых выпрабаваннях.
Паспрыяць у гэтым можа і нядзельная школа пры Свята-Панцеляймонаўскім жаночым манастыры. Наведваюць яе дзяўчынкі і хлопчыкі рознага ўзросту. Напрыклад, на сённяшні дзень самаму меншаму навучэнцу 9 гадоў, старэйшым — па 14. Заняткі ідуць з 13 да 15 гадзін. (Пры неабходнасці дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 32-6-41). Самі навучэнцы не шкадуюць, што пару гадзін у нядзелю прысвячаюць заняткам. Так, 13-гадовай Каці вельмі падабаецца выступаць, яе аднагодка Маша любіць пазнаваць новае, а 14-гадовая Алёна падчас вучобы набыла новых сяброў. Але, безумоўна, галоўнае ў нядзельнай школе — гэта ўрокі. Праводзяцца яны па самых важных у жыцці прадметах і з’яўляюцца ўрокамі дабрыні і любові, ласкі і спагады.

Жанна Бялько.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

12 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

12 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

14 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

14 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

14 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

15 часов ago