Categories: Главное

На крок бліжэй да супрацоўніцтва

На мінулым тыдні ў Опсаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе сустракалі вялікую дэлегацыю з Літвы. Каля 50 вучняў і настаўнікаў з вільнюскай сярэдняй школы імя Барбары Радзівілайте прыехалі сюды з сяброўскім візітам.
Увогуле ж на працягу ўжо больш за 5 гадоў па нядзелях у Опсаўскай школе збіраюцца мясцовыя дзеці, якія жадаюць вывучыць літоўскую мову, больш даведацца пра культуру і традыцыі суседняй краіны. Сёлета 12 чалавек селі за парты нядзельнай школы. Да іх з Літвы прыязджае настаўніца, якая і дапамагае ўсведамляць новую мову. Усе гэтыя гады актыўна падтрымлівае такую ідэю раённае грамадскае аб’яднанне “Рытас”.
Нядаўна пра тое, што ў Опсаўскай школе вывучаюць літоўскую мову, даведалася былая выпускніца, а зараз жыхарка Літвы, настаўніца вільнюскай школы Алена Іомене. У яе ўзнікла ідэя наладзіць сяброўскія адносіны паміж літоўскай і беларускай установамі адукацыі. На мінулым тыдні гэта стала магчыма, і дэлегацыя на чале з Аленай Іомене завітала ў Опсу.
У якасці падарунка літоўская дэлегацыя паказала вучням і настаўнікам школы мюзікл “Дварцовыя тайны”, пра каханне вядомых асоб Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста. У пастаноўцы ўдзельнічалі як дзеці, так і дарослыя. Іх жа рукамі зроблены касцюмы і дэкарацыі, якія яскрава перадалі каларыт 16 стагоддзя. У мюзікле ўдала спалучаюцца танцы мінулых стагоддзяў, пастаўленыя харэографамі вільнюскай школы, старажытныя песні, харавыя і сольныя нумары. Хоць героі мюзікла гаварылі па-літоўску, але спачатку артысты зрабілі ўступ на рускай мове і перадалі сутнасць гісторыі. Нягледзячы на рознасць моў, школьнікі ўсё зразумелі, былі прыемна здзіўлены ўбачаным і атрымалі задавальненне ад мюзікла.
Пазней для літоўскай дэлегацыі была арганізавана экскурсія па школе, перад гасцямі выступіла агітбрыгада школы, якая заняла ў мінулым годзе першае месца ў вобласці. Настаўнікі з Вільнюса гутарылі з беларускімі калегамі, жвава цікавіліся праблемамі адукацыі ў нашай краіне і дзяліліся вопытам выкладання ў сваіх установах. Іх цікавіла занятасць школьнікаў у шосты дзень, развіццё піянерскай арганізацыі, дасягненні школы ў навуковай і творчай дзейнасці, увогуле жыццё установы адукацыі. Асаблівую зацікаўленасць у літоўскіх гасцей выклікала работа гуртка “Кошык”, а майстар-клас пляцення з пеперы ім паказалі вучні і настаўнік Мікалай Дзянісаў. Як напамін пра візіт на Браслаўшчыну напрыканцы сустрэчы госці атрымалі падарункі ад сваіх беларускіх калег.
Такім чынам, установы адукацыі зрабілі першы крок на шляху да супрацоўніцтва. У хуткім часе паміж Опсаўскай і вільнюскай школамі будзе заключаны дагавор пра супрацоўніцтва. А гэта значыць, пашырацца культурныя і адукацыйныя сувязі. Будзем спадзявацца, літоўская дэлегацыя стане частым госцем на Браслаўшчыне. Пакуль жа ў красавіку літоўскі бок чакае да сябе ў госці з візітам у адказ дэлегацыю з Опсаўскай школы.

Таццяна Пятушка.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

2 дня ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

2 дня ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

2 дня ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago