Categories: Главное

Ушанавалі дзіва беларускага стала

У нашай краіне ўстойліва захоўваюцца традыцыі. Тычыцца гэта і нацыянальнай кухні. З далёкіх стагоддзяў да сённяшніх дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы. Асабліва разнастайнымі ў беларусаў яны атрымліваюцца з бульбы, якую да гэтага часу называюць другім хлебам і справядліва лічаць сапраўдным дзівам. Вось і работнікі Далёкаўскага СДК напрыканцы верасня ўшанавалі гэты спрадвечны беларускі ласунак.
З раніцы фае Дома культуры ператварылася ў сялянскую хату з карміцелькай-печчу і сталамі, багата ўстаўленымі рознымі стравамі з бульбы. Іх прыгатавалі жыхары вёскі. Вядучыя Дзмітрый Мачульскі і Галіна Ларчанка ў вобразах гаспадароў прывіталі далячан, павіншавалі іх са святам і адзначылі вяскоўцаў, якія на вялікіх плошчах сваіх прысядзібных участкаў вырошчвалі бульбу. Гэта Лапкоўскія, Ларчанкі, Міхновічы, Краты, Мачульскія, Ундрулі і многія іншыя. Старшыня сельвыканкама Марыя Баліка падзякавала руплівым працаўнікам і ўручыла прыз пераможцам — Дзмітрыю і Валянціне Мачульскім. Потым адбылася тэатралізаваная прэзентацыя каля 20 гатункаў другога хлеба, падчас якой сутыкнуліся ў бойцы каларадскі жук і бульбіна, ролі якіх выдатна выканалі Ала Шулья і Алена Куляшова. Прысутныя, якіх, дарэчы, сабралася многа, удзельнічалі ў цікавых гульнях, цешыліся з выступлення групы “Валошкі” СДК.
А затым настала самая прыемная частка свята: гаспадар з гаспадыняй запрасілі ўсіх у хату пачаставацца. Бульбяныя клёцкі з душамі, дранікі, таўчонікі з сырам, з каўбасой — госці адчулі далячанскі смак! Завяршылася свята цудоўным канцэртам артыстаў Ахрэмаўскага цэнтра нацыянальнай культуры.
Хачу адзначыць яшчэ аднаго чалавека, які ўнёс вялікі ўклад у падрыхтоўку свята. Жанна Міхновіч намалявала эскізы і сваімі рукамі пашыла арыгінальныя касцюмы для каларадскага жука, бульбіны, гаспадыні.
У заключэнне вядучыя падзякавалі вяскоўцам і гасцям за ўдзел у свяце і ўшанаванне бульбы, тыя ж у сваю чаргу выказалі удзячнасць за прыемна праведзены час.

Віктар Дунец.

admin

Recent Posts

Минэкономики: проект перечня видов деятельности для ИП проходит согласование

Сейчас проект перечня видов деятельности для индивидуальных предпринимателей в рамках закона о предпринимательской деятельности проходит…

2 часа ago

Открытый диалог на тему важности материнства организовали в Браславе

Теплая и доверительная беседа состоялась между участниками мероприятия на тему «Материнство – главное предназначение женщины»,…

2 часа ago

Москва встречает гостей: чем столица удивит туристов из Беларуси на весеннем фестивале?

С приходом весны Москва преображается, становясь еще более привлекательным туристическим направлением для путешественников из Беларуси.…

2 часа ago

Надбавка за статус. Насколько и почему квартиры в Браславе дороже, чем в соседних регионах

За квартиру в Браславе продавцы в среднем просят 133 тысячи рублей (подробный обзор опубликован ЗДЕСЬ).…

18 часов ago

Сделала себя сама. Браславчанка Ольга Бойко — отличный пример успешной женщины

Недавно мне посчастливилось познакомиться с обаятельной, активной, общительной, ответственной и, на первый взгляд, очень бойкой…

18 часов ago

«Белпочта» выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

 "Белпочта" выплатит пенсии и пособия за 9 и 14 мая досрочно, сообщает БелТА со ссылкой…

19 часов ago