Categories: Новости

100-гадовы юбілей відзаўскага касцёла

Вернікі Відзаўскай парафіі, а разм з імі старшыня Браслаўскага райвыканкама Сяргей Шматаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская, католікі з іншых населеных пунктаў Браслаўшчыны, госці з Польшчы, Латвіі, Літвы і Расіі 5 кастрычніка святкавалі 100-гадовы юбілей храма “Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі”. Гэтай падзеі папярэднічаў шэраг духоўных і свецкіх мерапрыемстваў, у час якіх пастаянна гучала лічба 100. Маладыя і сталыя католікі ўдзельнічалі ў 100-кіламетровым марафоне ўздоўж граніц парафіі. Разам з імі свой адрэзак шляху прабеглі біскуп Відзаўскай дыяцэзіі Алег Буткевіч і ксёндз пробашч Альфрэд Пяхота. Парафіяне павінны былі зрабіць 100 добрых спраў і расказаць пра іх.
Векавы юбілей святыні супаў яшчэ з адной значнай для католікаў Беларусі датай — 100-годдзем з дня нараджння першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтака, які ў Відзаўскай святыні прымаў сваю першую камунію і асвяціў яе пасля першых крокаў па аднаўленні ў 1994 годзе. У памяць пра гэтага чалавека каля касцёла была ўстаноўлена памятная пліта, якую біскуп асвяціў пасля святочнай імшы.
Храм ледзь умясціў людзей, якія прыйшлі на святочную імшу. У ліку іх былі і 100 чалавек, пажадаўшыя менавіта ў час яе прыняць сакрамент бежмавання, які ўдзяліў ім ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Але перш прысутным нагадалі гісторыю касцёла.
У Відзаўскага, па агульным прызнанні, лёс быў нялёгкі. Пабудаваны перад першай сусветнай вайной касцёл нядоўга паслужыў людзям. Восенню 1915 года непадалёку ад храма прайшла лінія фронту. А калі праз тры гады немцаў пачалі гнаць з мястэчка, яны выкарысталі касцёл пад абарончы пункт: на вежах пасадзілі снайпераў і ўстанавілі кулямёты. Выбівалі іх адтуль з дапамогай цяжкой артылерыі. У выніку храм быў моцна пашкоджаны.
Вернікі ўзяліся за аднаўленне сваёй святыні, і ў 1926 годзе вярнулі касцёлу былы выгляд. У памяць жа пра вайну і нанесеныя разбурэнні ўмуравалі ў сцяну некалькі снарадных галовак, якія можна пабачыць і сёння.
Чарговую трагедыя храм перажыў у 1944 годзе, у час вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, а ў 1950 годзе яго наогул забралі ў вернікаў. Спачатку выкарыстоўвалі як склад для ільну, пазней аддалі пад спартыўную залу. І толькі ў 1989 годзе вярнулі тым, для каго храм быў святыняй. І зноў людзі пад кіраўніцтвам сваіх святараў узяліся за працу. Рамантавалі, аднаўлялі алтары, бакавыя з якіх былі асвечаны толькі на святочнай імшы. Але 5 кастрычніка касцёл у поўнай красе сустрэў свой юбілей.
Як зазначыў у сваёй пропаведзі ў час імшы біскуп Алег Буткевіч, гэта прыклад Божай волі. Касцёл, зазначаў ён, – гэта краевугольны камень у падмурку жыцця, што ён не проста муры, а супольнасць людзей, якія жывуць на славу Госпада, што сам храм нагадвае чалавека, узняўшага ўгару рукі да Бога. Цытуючы вытрымкі са святога Пісання, яго экселенцыя праводзіў паралелі паміж імі і сённяшнім жыццём, гаварыў пра неабходнасць мяняць сябе да лепшага.
Пасля святой імшы яе ўдзельнікам быў прапанаваны абед і канцэрт хору з Глыбокага.

Тэкст і фота Тамары Пашкевіч.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

3 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

3 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

3 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

3 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

3 дня ago