Categories: Главное

Пакланіцца святыні

Мінула цэлая эпоха маральнага збяднення, і зараз адчуваецца вялікая патрэба ў духоўным жыцці. Вернікі сёння — гэта тысячы людзей рознага ўзросту, прафесій, сацыяльнага статусу. Многія прыходзяць у царкву ўжо ў сталым узросце, а таму паўстае праблема станаўлення хрысціян ў сучасным свеце. Каб умацаваць дух вернікаў, дапамагчы ім стаць часцінкай Царквы, адчуць Боскую цудатворную сілу і перажыць не параўнальную ні з чым радасць, Беларуская Праваслаўная Царква ўжо каторы год прадастаўляе жыхарам Беларусі магчымасць пакланіцца праваслаўным святыням. Пояс Божай Маці, ікона і мошчы святой Матроны, Дары валхвоў, часцінка мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага — гэта няпоўны пералік тых свяшчэнных рэліквій, якія апошнім часам асянілі сваёй благадаццю нашу зямлю. І вось чарговая магчымасць пакланіцца святыні. У Мінску знаходзіцца каўчэг з часцінкай мошчаў Свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага). Для глыбокага шанавання святыня даступная ў Доме міласэрнасці (вул. Ф. Скарыны, 11) з 29 верасня па 13 кастрычніка ўключна з 8.00 да 22.00.
Архіепіскап Лука — урач-хірург і вучоны з сусветным імем, удастоены медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Сталінскай прэміі I ступені па медыцыне і вышэйшай царкоўнай узнагароды — права насіць на клабуку алмазны крыж. Пры гэтым правёў 11 гадоў у сталінскіх лагерах.
За сваё жыццё (1877-1961) ён выратаваў велізарную колькасць безнадзейных хворых, рабіў віртуозныя аперацыі. Дзеля выратавання людзей Война-Ясянецкі ахвяраваў талентам мастака. На ўступных экзаменах у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў ён вырашыў, што не мае права займацца тым, што яму падабаецца, а павінен дапамагаць людзям. Война-Ясянецкі стаў «мастаком у анатоміі і хірургіі», як сам сябе называў. Атрымаў дыплом з адзнакай, але замест кар’еры вучонага выбраў пасаду земскага ўрача. Ён быў глыбока веруючым чалавекам, маліўся перад кожнай аперацыяй, а ў бальніцы змясціў вялікую ікону.
У 1921-м, падчас рэпрэсій, калі людзей тысячамі адпраўлялі ў турмы і лагеры, доктар Война-Ясянецкі стаў святаром. Чытаў студэнтам лекцыі і прыходзіў у клініку ў расе і з крыжам на грудзях. «Лічу сваім галоўным абавязкам усюды і паўсюль прапаведаваць пра Хрыста», — казаў хірург. Ён прыняў таемны манаскі пострыг і быў узведзены ў сан епіскапа, бо яго вера была глыбокая, а сэнс жыцця бачыў у служэнні Богу. Аднак медыцынскай і навуковай працы архіепіскап Лука не пакінуў. Пасля першай жа архірэйскай службы яго арыштавалі…
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, уладыка Лука паслаў тэлеграму Калініну з просьбай накіраваць урачом у шпіталь для аказання дапамогі воінам, выказаўшы гатоўнасць па заканчэнні вайны вярнуцца ў ссылку. Яго прызначылі галоўным хірургам і кансультантам усіх шпіталяў Краснаярскага краю. Пасля вайны ён узначальваў Тамбоўскую епархію і адначасова працаваў хірургам у шпіталях. І хоць ад напружанай працы страціў зрок, заўсёды запрашаўся спецыялістамі на кансіліумы, дзе рабіў дакладныя дыягназы і даваў найлепшыя парады. Архіепіскап Лука — аўтар 55 навуковых прац і 12 тамоў пропаведзяў.
Памёр уладыка Лука ў 1961 г., а ў 1996 г. быў праслаўлены царквой у ліку святых. Ён з’яўляецца заступнікам усёй медыцынскай навукі, але ў першую чаргу хірургіі.
Дарэчы, у браслаўскай раённай бальніцы адчынена капліца Свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага. Лічыцца, што малітва перад яго іконай дапаможа і ўрачу падчас складанай аперацыі, і самому хвораму, якога чакае хірургічнае ўмяшанне.
Жыццё Свяціцеля Лукі — гэта яскравы прыклад чалавекалюбства, высакароднасці, самаахвярнасці, любові да Бога і людзей, цярпення і міласэрнасці. Даведацца больш пра яго няпросты лёс можна, паглядзеўшы зняты беларускімі і ўкраінскімі кінематаграфістамі мастацкі фільм “Лука”, прэм’ера якога адбылася на днях.

Матэрыял да друку
падрыхтавала
Жанна Бялько.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

2 дня ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

2 дня ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

2 дня ago