Categories: Главное

Выбуховая ноч

Сёлета самая грандыёзная ў нашым горадзе дыскатэка “Viva Braslav”, якая праводзілася ў другі раз, сабрала неймаверную колькасць людзей. Паводле звестак ад арганізатараў, мерапрыемства наведала каля 5000 чалавек, з якіх 1000 прыйшла па запрашальных білетах. Багата было і гледачоў, якія не заходзілі на сам стадыён, а проста назіралі за ўсім з гары па вуліцы Садовай. Праграма музычнай часткі фестывалю ў гэтым годзе змянілася, шмат было зроблена для таго, каб людзі адчувалі сябе камфортна і да самага ранку не гублялі цікавасці ды жадання танцаваць.
Пачну з таго, што сёлетні фестываль быў добра прадуманы ў рэкламным плане. Падрыхтоўка да яго пачалася яшчэ некалькі месяцаў таму назад. Адно тое, што на мерапрыемства былі арганізаваны аўтобусныя туры з розных гарадоў Беларусі, сведчыць пра прафесіяналізм арганізатараў. Для стварэння афішы фестывалю быў запрошаны таленавіты дызайнер, а на рэкламу “Вівы” было выдзелена вельмі шмат сродкаў. У горадзе і за яго межамі была расклеена вялізная колькасць папяровых афіш, таксама правялі граматную рэкламную кампанію на розных сайтах і ў сацыяльных сетках. Падчас папярэдняга продажу білетаў было арганізавана некалькі конкурсаў з прызамі, кожны мог заказаць сабе майкі і магніты з сімволікай фестывалю.
Ужо перад пачаткам дзейства ля ўваходу на стадыён чакалі канцэрта шмат людзей. Па вуліцы Стадыённай можна было прагуляцца і набыць сабе сувенір альбо падмацавацца ў палатках райпа.
Арганізатары вырашылі злучыць некальмі музычных стыляў, каб сабраць розны кантынгент, і, трэба сказаць, у іх гэта атрымалася. На стадыён сёлета запрасілі таленавіты малады мінскі гурт “Martin S”, які разагрэў натоўп, выканаўшы свае лепшыя хіты. Але найбольш усе чакалі выступлення папулярнай групы “Без білета”, якая літаральна ўзарвала пляцоўку перад сцэнай вясёлай атмасферай, цудоўнай музыкай і каментарыямі вакаліста. “Юдаўка, скачы!” – крычаў Віталь Артыст, і ўсе махалі рукамі ды пляскалі ў такт музыкі. А кампазіцыя “Ямайка” кранула сэрцы і самых маленькіх, і самых сталых гасцей фестывалю. Наогул на канцэрце прысутнічала пераважна моладзь ад 16 да 25 гадоў.
Пасля такога энэргічнага пачатку на сцэну выйшлі пераможцы спартыўных спаборніцтваў, якіх павіншавалі арганізатары фестывалю і старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў. Усе спарстмены атрымалі памятныя падарункі і граматы. Прыемнай нечаканасцю стала шоу мімаў, якія ў грыме, прыгожых касцюмах, на хадулях фатаграфаваліся з гледачамі і стваралі ўражанне дзівоснай казкі.
Аднак самай доўгачаканай падзеяй стала начная дыскатэка, якая пачалася з выступлення мясцовага ды-джэя Міхаіла Яроцкага (malek). Ён падрыхтаваў для удзельнікаў электронны “рэтра-сэт”, і разагрэў моладзь да сэтаў ды-джэяў з аплюс радыё. Трэба сказаць, мне нячаста даводзіцца бачыць прафесіяналаў сваёй справы, а гледзячы, як шэсць гадзін без перапынку народ скакаў і падтрымліваў хлопцаў крыкамі ды воплескамі, упэўніўся, што ды-джэі сваю місію выканалі на сто працэнтаў. Падчас дыскатэкі людзей перыядычна радавалі танцоўшчыцы гоў-гоў, уразіў усіх і грандыёзны святочны салют, а таксама гарматы з канфеці.
Словам, гэтае лета запомніцца гасцям і ўдзельнікам фестывалю надоўга, а арганізатары абяцаюць на наступны год праграму яшчэ больш маштабную.
Галляш Сялява,
фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

1 день ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

1 день ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

1 день ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

1 день ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

1 день ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

1 день ago