Categories: Главное

Спорт пад ласкавым сонцам

Як і летась, міжнародны фестываль “Viva Braslav”, які літаральна адгрымеў у мінулую суботу, быў умоўна падзелены на дзве часткі – спартыўную, якая праходзіла на гарадскім пляжы, і музычную на стадыёне. Шчыра кажучы, не памятаю такой вялізнай колькасці людзей у нашым горадзе. Кіламетровая чарга з машын, і сотні адпачываючых вакол. Адзін выпадковы мужчына з Расіі сказаў, што, калі б ведаў, што так блізка знаходзіцца мора (возера Дрывяты), дык ніколі б не паехаў у Крым, а ў наступным годзе прыедзе сюды з сябрамі. Было вельмі прыемна, што арганізатары фестывалю здолелі аб’яднаць адпачынак са спортам.
На пляжы, нягледзячы на спёку, панавала атмасфера доўгачаканага летняга водпуску. Калі памятаеце, чэрвень сёлета быў прахалодны, і таму гэтыя гарачыя дзянькі людзі вырашылі выкарыстаць для ўласнага задавальнення. Возера было літаральна цалкам аблеплена людзьмі, усе загаралі, купаліся, каталіся на водных атракцыёнах, якіх у гэтым годзе стала багата. Гэта і катамараны, байдаркі, чоўны, і пакуль экзатычныя для нашай мясцовасці “банан”, “ватрушка”, “вейкборд”. Хто жадаў паласавацца марожаным ці кіслародным кактэйлем, падыходзіў да гандлёвых палатак, якія размяшчаліся тут жа на пляжы. Аматары летняга “жывапісу” маглі паўдзельнічаць у жартаўлівым майстар-класе па бодзі-арце (размалёўцы цела фарбамі). А хто жадаў паглядзець на ўсё з вышыні птушынага палёту, мог набыць квіток на верталёт, які завітаў да нас з віцебскага аэраклуба.
Паміж усім гэтым была ўрачыста праведзена цырымонія адкрыцця міжнароднага фестывалю “Viva Braslav”. Старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў павіншаваў удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў, пажадаў усім перамог і звярнуў увагу на тое, што Браслаўшчына з кожным годам расце ў турыстычным плане, а дзякуючы такім маштабным мерапрыемствам, прываблівае яшчэ больш гасцей горада.
На жаль, сёлета не было парусных гонак і дартса, але відовішчнымі атрымаліся і спаборніцтвы па пляжным футболе, валейболе і байдарачным спорце. Браслаўчане сустрэліся ў сяброўскіх матчах са спартсменамі з Глыбокага, Полацка, Міёраў і латышскага Сілене. Не адну гадзіну адначасова на некалькіх пляцоўках вызначалі, хто стане мацнейшым у названых відах спорту. Па выніках у майстэрстве валодання вёсламі сябе праявілі мінчане Сяргей і Таццяна Пехцяравы. У валейболе не было роўных браслаўскім камандам – сярод мужчын перамаглі Андрэй Марчык і Сяргей Стэльмачонак, а сярод жанчын – Марыя Жарнасек і Яўгенія Французава. У самым, на мой погляд, хуткім і актыўным відзе, пляжным футболе, першае месца ўзяла каманда з Міёраў.
Усе пераможцы атрымалі ўзнагароды падчас правядзення другой часткі фестывалю. На гарадскім стадыёне іх павіншаваў і уручыў прызы Сяргей Шматаў. Будзем спадзявацца, што у наступным годзе геаграфія фестывалю пашырыцца, і на пляжы сустрэнуцца яшчэ больш спартсменаў. Але галоўнае ў такіх гульнях нават не перамога, сустрэча з сябрамі пад ласкавым сонцам.

Галляш Сялява, фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

7 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

7 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

9 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

9 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

10 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

10 часов ago