Categories: Главное

Лета, ах лета

У разгары самая любімая дзіцячая пара — летнія канікулы. Але ж у школах Браслаўшчыны нават у гэты час не сціхае бурлівае жыццё. Аздараўленчыя, 9-дзённыя палатачныя лагеры, а таксама працы і адпачынку працуюць ва ўсіх установах адукацыі. Не выключэнне і СШ№1. Толькі ў ліпені тут адпачылі 70 дзяцей, а ўсяго за лета больш за 200 школьнікаў.
Аздараўленчыя кругласутачныя 9-дзённыя лагеры працуюць на працягу лета, а дзеці жывуць у будынку былой Купчэльскай школы, які зараз належыць СШ№1. Усяго тут адпачнуць 6 змен, а ўчора закрылася 4-ая, якая называлася “Патрыёт” і адпаведна вызначыла яго накіраванасць. Мне ж выпала магчымасць наведаць лагер, паглядзець, як уладкаваліся дзеці і паназіраць за іх удзелам у розных мерапрыемствах.
Гаманлівая дзетвара сустрэла мяне яшчэ на падыходзе да лагера. Вясёлыя і бадзёрыя, яны расказалі, што радыя таму, што не засталіся сядзець дома, і выказалі спадзяванне, што такі ж прыўзняты настрой захаваецца ў іх і да канца змены.
Адкрыццё лагера пачалося з урачыстай цырымоніі. Яго кіраўнікі прынялі дзяцей у лагер, уручылі ордэры “новым жыхарам”, пажадалі ім добрага і актыўнага адпачынку.
Увогуле ж лагер “Патрыёт” прыняў 35 дзяцей з 5-7 класаў, якія падзелены на два атрады. Праграма кожнага дня для іх пабудавана такім чынам, каб не было калі сумаваць, а засталося шмат прыемных уражанняў. Тут прайшлі дзень сяброўства, алімпійцаў, памяці, турыста, здароўя, гумару. Школьнікі вандравалі па знакамітых мясцінах, удзельнічалі ў ваенна-спартыўных і музычна-забаўляльных мерапрыемствах, конкурсах. Асабліва запомніліся ім гульні “Паляванне на ліс” і “Дыверсанты”. А вечарамі яны разам збіраліся на дыскатэцы.
Лагер патрыятычнай тэматыкі, таму і мерапрыемствы накіраваны ў асноўным на тое, каб дзеці больш даведаліся пра родныя мясціны і краіну ўвогуле. Гэта і інтэлектуальныя гульні, вандроўкі. Так, у дзень памяці школьнікі наведаліся на магілу А. Жданава, прыбралі тут і ўсклалі да яе кветкі. А ўвечары яны правялі конкурс песеь на ваенную тэматыку.
Кіравалі ж “Патрыётам” вопытныя настаўнікі Жанна Аляшкевіч, Валянціна Пупіна, Жанна Бялько. А начальнікам лагера прызначылі Марыю Шаўчук. Маладая настаўніца ўжо не першы год працуе ў летніх лагерах і за гэты час знайшла падыход да дзяцей, умее іх арганізаваць, ды і дзецям цікава з ёй. А дапамагаюць настаўнікам старэйшыя вучні. Яны на ўласным прыкладзе паказваюць малодшым, як трэба сябе паводзіць, дапамагаюць ладзіць мерапрыемствы і вырашаць арганізацыйныя моманты.
Усё гэта толькі невялікая частка таго, што адбылося за час адпачынку. Напрыканцы кожнага дня праходзіла падвядзенне вынікаў. Лепшыя ў розных справах і мерапрыемствах атрады атрымлівалі на свае імправізаваныя пагоны зорачкі. А яшчэ кожны школьнік пакідаў на спецыяльнай дошцы сіні ці аранжавы квадрат, які адпаведна характарызаваў яго дрэнныя ці выдатныя ўражанні ад праведзенага ў лагеры дня. Такім чынам дзеці за 9 дзён не толькі адпачылі, але атрымалі шмат уражанняў, правялі час цікава і займальна.

admin

Recent Posts

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

8 часов ago

Ряд сотрудников Браславского участка электросвязи отмечены ведомственными наградами

Сегодня нет такой сферы общественной жизни или производственной отрасли, которые могли бы обойтись без услуг…

8 часов ago

Клава Кока — очередной хедлайнер фестиваля Viva Braslav-2024

Очередным хедлайнером, заявленным организаторами на фестиваль Viva Braslav-2024, стала Клава Кока. Российская певица, автор песен, видеоблогер и телеведущая.…

9 часов ago

Первый хедлайнер? На Viva Braslav-2024 выступит МакSим

На Viva Braslav-2024 выступит российская певица МакSим, сообщают организаторы. Музыкальный продюсер, автор-исполнитель и единственная певица,…

9 часов ago

Когда профессия — жизнь. История браславчанина Владимира Преткеля

Владимир Преткель пользуется уважением и авторитетом в коллективе национального парка «Браславские озера». В лесном хозяйстве…

12 часов ago

В г.п. Видзы Браславского района сгорел гараж

Пятого мая в 11.35 в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре гаража в г.п. Видзы.…

12 часов ago