Categories: Новости

Свята са слязамі на вачах

Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сёлета супала з круглай датай – 70-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды ў Браславе, як, дарэчы, і па ўсёй Беларусі, святочныя мерапрыемствы набылі больш шырокі маштаб і яшчэ большую ўрачыстасць.
У нашым горадзе дзействы адбываліся на некалькіх сцэнічных пляцоўках, мітынгі прайшлі ля абедзвюх брацкіх магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны, маршрут шэсця закрануў асноўныя вуліцы райцэнтра. Пачаліся святочныя мерапрыемствы на пляцоўцы перад будынкам УП “Браслаў-камунальнік”, што побач з яўрэйскімі могілкамі. Прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў Браслаўшчыны, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і простыя грамадзяне ўшанавалі памаць ахвяр халакосту мінутай маўчання і ўсклалі да брацкай магілы кветкі. Тут жа была сфарміравана калона, якую ўзначаліў аўтамабіль з ветэранамі ВАВ. Шэсце рухалася ў бок цэнтра горада пад “пільнай увагай” жыхароў бліжэйшых дамоў, якія віталі яго ўдзельнікаў часта прама з балконаў.
Ля магазіна “Бярэжжа” працавала другая сцэнічная пляцоўка, якая насіла назву “Нашы дасягненні – наш гонар”. Прысвечана яна была маладому пакаленню браслаўчан і яго поспехам. Пад акампанемент супрацоўнікаў Відзаўскага ПДК старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў і старшыня райсавета Ніна Пучынская ўручылі падарункі дзецям і падлеткам, чый дзень нараджэння прыйшоўся на галоўную святочную дату дзяржавы. Пераможцаў арганізаванага тут жа конкурсу малюнкаў на асфальце ўзнагародзілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Абаровіч і дырэктар Браслаўскага філіяла “Віцебскаблгаз”, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Яраслаў Сапель. У адказ выступіла шматдетная маці Таццяна Данілава. Тут жа стартаваў конкурс “Аўталедзі Браслаўшчыны”.
На гарадской плошчы працавала пляцоўка “Слава, якая застыла ў вяках”. Удзельнікі мітынгу, простыя браслаўчане і госці горада шчыра віталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ганаровых грамадзян нашага горада. Пад бурныя апладысменты апошнія занялі свае месцы, а за іх спінамі ўсталі дзеці з партрэтамі сваіх прадзедаў, якія гераічна змагаліся з фашызмам у гады вайны, але, на жаль, не дажылі да нашых дзён. Увагу ўсіх без выключэння прысутных прыцягнула тэатралізаваная пастаноўка пад рэжысурай Яўгена Набеева. Нібыта ажыўшыя помнікі, шэрыя фігуры паказалі ўвесь трагізм і боль вайны, і ў той жа час – стойкасць і мужнасць нашага народа. Сказаць, што пастаноўка была шыкоўнай, значыць, нічога не сказаць. Усяго за некалькі мінут яна прымусіла многіх плакаць…
Сяргей Шматаў, Ніна Пучынская і ваенны камісар раёна Віталь Грамніцкі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ветэранам юбілейныя медалі і сувеніры. Падарункі атрымалі і ганаровыя грамадзяне Браслаўскага раёна, якія праявілі сябе не толькі на франтах Вялікай Айчыннай, але і падчас мірнай самаадданай працы. Акцыя “Спяваем гімн разам” была заклікана падкрэсліць адзінства нашага народа і яго любоў да роднай зямлі.
Далей калона рушыла да помніка загінуўшым воінам, дзе прайшоў мітынг-рэквіем. Перад прысутнымі выступіў кіраўнік раёна Сяргей Шматаў, старшыня савета ветэранаў Іван Цялежнікаў, першы намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Опса” Полацкага пагранатрада Аляксандр Кусцінскі, вучаніца першай школы, актывіст БРСМ Дар’я Еўдакімава. Цішыню мінуты маўчання разарвалі стрэлы салюта.
Працягнулі святочны дзень тэматычная выстава і канцэрт у раённым Доме культуры, творчы вечар па матывах кінафільма “Вайна пад стрэхамі”, канцэрт групы “Атлантыка” і дыскатэка на Замкавай гары.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

2 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

2 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

3 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

4 часа ago