Так, М. Рыкун паведаміў прысутным, што толькі за мінулы перыяд бягучага года ў Віцебскай вобласці адбыліся 504 пажары, дзе загінулі 73 чалавекі, двое з якіх дзеці. Таму ён нагадаў школьнікам пра небяспечнасць карыстання бытавымі электрычнымі прыборамі і піратэхнікай, адкрытага вогнішча на прыродзе. Інспектар РАНС расказаў, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі ў выпадку ўзнікнення пажару.
Безумоўна, з надыходам сонечнага надвор’я ўсе імкнуцца выехаць на адпачынак у лес, на бераг ракі ці возера. Таму старшы інспектар па ахове прыроды нацыянальнага парка папярэдзіў, што адпачываць можна толькі ва ўстаноўленых месцах, а перад адыходам абавязкова трэба прыбраць за сабой смецце, засяродзіў увагу і на небяспечнасці полымя ў лесе.
З надыходам летніх канікулаў у школьнікаў з’вілася больш вольнага часу, а вось у супрацоўнікаў міліцыі больш клопату. Таму начальнік ІСН РАУС Валянцін Янковіч яшчэ раз нагадаў вучням пра адміністрацыйную адказнасць за распіццё спіртных напіткаў, ў тым ліку і піва, курэнне ў грамадскіх месцах, за адсутнасць флікераў, парушэнне правілаў дарожнага руху. Яшчэ адзін важны момант: калі вам няма 16 гадоў, то з 23.00 да 6.00 без суправаджэння дарослага нельга знаходзіцца на вуліцы. У гэтым годзе за такое правапарушэнне ўжо складзена 8 адміністрацыйных пратаколаў на бацькоў, прывёў прыклад В Янковіч. Супрацоўнік міліцыі таксама папярэдзіў пра жудасныя наступствы ад курыльных сумесей.
У спякотны летні дзянёк прахалодная вада, як магніт, цягне да сябе. Тым не менш яна прыносіць не толькі задавальненне, а і непапраўную бяду. І менавіта жахлівыя прыклады старшыні ТВВАД Анатоля Міласердава красамоўна пра гэта сведчаць. Прыгадаў ён і ўсім вядомы факт, што вада не любіць п’яных і свавольства. Затым
А. Міласердаў дасціпна расказаў і паказаў на прыкладзе, як трэба ратаваць тапельца.
Празвінеў апошні званок. Пачалося лета. Наколькі яно будзе сапраўды радасным для школьнікаў, залежыць не толькі ад работнікаў устаноў адукацыі і культуры, але і ад саміх дзяцей. Таму пастарайцеся не азмрочыць канікулы дрэннымі паводзінамі і ўчынкамі. Ну а бацькам патрэбна яшчэ больш кантраляваць сваіх сыноў і дачушак, у якіх значна прыбавілася вольнага часу.
Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…
Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…
В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…
С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…
В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…
Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…