Categories: Главное

Праверка на гатоўнасць

У мінулую пятніцу ў Леснічоўцы адбыліся спаборніцтвы добраахвотных санітарных дружын прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Яго арганізатарамі выступілі РАНС і ГА «Чырвоны Крыж». Сваё майстэрства ў аказанні першай медыцынскай дапамогі дэманстравалі сандружына СВК «Маяк Браслаўскі» і санітарныя зённы з ДЭУ-34, ДРБУ-142, хлебазавода, райпа, філіяла Глыбоцкага МКК «Браслаўскі малаказавод». Не выставілі свае каманды калектывы ЖКГ і АТП-18.
Пасля праверкі адпаведнасці табельнага аснашчэння ўдзельнікаў ім было прапанавана аказаць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым у ачагах камбінаванага, хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання.
Дарэчы, пасля праверкі аснашчэння ўдзельнікаў судзейскага калегія адзначыла, што не ўсюды надаецца належная ўвага папаўненню камплектацыі санітарных сумак. А як паказалі самі спаборніцтвы, кіраўнікі арганізацый не запрашалі для навучання членаў дружын урачоў, якія гатовы былі праводзіць заняткі.
Як і ў мінулым годзе, лепшыя навыкі паказала сандружына СВК «Маяк Браслаўскі». Сярод звёнаў першае месца прысуджана санітарам малаказавода, другое — райпа, трэцяе ДЭУ-34. Спецыяльнымі дыпломамі адзначаны каманды ДРБУ-142 і хлебазавода.

Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.

admin

Recent Posts

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

1 день ago

Педагог з Браслаўскага раёна: «Самы вялікі камплімент, калі па-за межамі раёна кажуць, што ведаюць нашу школу»

«Не бяруся за справу, якую не магу зрабіць, не люблю інтрыг, валодаю неўтаймоўным аптымізмам, люблю…

2 дня ago

Кто мутит воду? В причинах некачественного водоснабжения браславчан разбиралась комиссия при райисполкоме

Уже несколько лет кряду браславчан волнует качество воды, которая течет из кранов в их домах…

2 дня ago

Стартует региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу

В Витебской области 27 апреля будет дан старт региональному этапу чемпионата Республики Беларусь по футболу…

2 дня ago

Опубликованы утвержденные ВНС Концепция нацбезопасности и Военная доктрина

 Концепция национальной безопасности и Военная доктрина Республики Беларусь, которые были утверждены на заседании VII Всебелорусского народного собрания, официально…

2 дня ago

В Беларуси военнообязанным теперь могут приходить SMS-повестки

Совсем недавно белорусский парламент принял поправки в законы по национальной безопасности. Одно из главных новшеств…

2 дня ago