Categories: Главное

На вяршыне Алімпа

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця “Браслаўскіх зарніц” непрыступны Алімп прыветна адчыніў свае залатыя вароты, дзе галоўны бог Зеўс у акружэнні багінь Меціды — апякункі мудрасці і ведаў, Геры — вярхоўнай багіні алімпійцаў і Музы — апякункі мастацтваў, гасцінна сустракалі здольных і таленавітых браслаўчан. Весяліліся і радаваліся нябесныя жыхары, бо на Зямлі быў асаблівы дзень — свята, прысвечанае юным дараванням Браслаўшчыны. Нікому з простых смертных не наканавана трапіць на Алімп. І толькі сапраўдным героям дазваляецца падняцца на свяшчэнную гару.
Шчырымі апладысментамі сустракалі гледачы пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Віталі прысутныя настаўнікаў, чыя праца і прафесіяналізм пастаянна ўдасканальваюць і рухаюць наперад здольнасці і энергію сваіх вучняў, а таксама бацькоў, якія выхавалі не толькі годных дзяцей, але і самі прымаюць актыўны ўдзел у жыцці ўстаноў адукацыі.
Са словамі віншавання ў адрас пакарыцеляў Алімпа выступіў старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў. Ён падзякаваў пераможцам за іх дасягненні і зазначыў, што ў школах раёна робіцца ўсё магчымае для рэалізацыі адораных і таленавітых дзяцей. З удзячнасцю старшыня райвыканкама звярнуўся і да педагогаў, якія дапамаглі вучням раскрыць свой патэнцыял і вялі іх да жаданай вяршыні перамог. Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзіцяці С. Шматаў пажадаў маладому пакаленню мірнага, яснага і шчаслівага неба над галавой.
Адзін за адным на сцэну ў суправаджэнні алімпійскіх багінь падымаліся прадстаўнікі намінацыі “Да вяршынь Алімпа” — дзевяць пераможцаў заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды, якім старшыня райвыканкама ўручыў дыпломы і памятныя сувеніры. Прызёраў намінацыі “Натхненне мастацтвам” узнагародзіла загадчыца музея традыцыйнай культуры Элеанора Зінкевіч, а начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Абаровіч адзначыў самых спартыўных дзяўчат і хлопцаў у намінацыі “Хутчэй, вышэй, мацней”.
Лепшыя вучні раёна ўпрыгожылі сімвалічнае Дрэва Талентаў лісточкамі са сваімі празвішчамі.
Далей вядучыя цырымоніі “Сузор’е талентаў Браслаўшчыны”, пераможца абласнога конкурсу “Лідар — новае пакаленне” Дар’я Еўдакімава і пастаянны вядучы канцэртных праграм, акцёр тэатральнай студыі “Сонейка” цэнтра дзяцей і моладзі Канстанцін Іванчык, перадалі эстафету вядучым гала-канцэрта дзіцячай творчасці “Прывітанне, мір!” Дар’е Блізняцовай і Ўладзіміру Караткову.
І разліліся ў паветры прыгожыя звонкія галасы юных талентаў мастацкай самадзейнасці. Парадавалі гледачоў энергічнымі рухамі і буйствам яскравых касцюмаў танцавальныя дзіцячыя калектывы. Да глыбіні душы закрануў цудоўны голас Алы Камінскай, якая выканала складаную ў прафесійным сэнсе песню “Я танцаваць хачу”. Асаблівы каларыт канцэрту надалі госці — Духавы аркестр Наўненскай музычнай і мастацкай школы Даўгаўпілскага краю. Здзівілі сваімі крэатыўнымі эксклюзіўнымі касцюмамі, выкананымі з папяровых ручнікоў, сурвэтак, паралону, поліэтыленавых пакетаў, спанбонту, маленькія модніцы з Відзы-Лайчынскага дзіцячы сад-пачатковай школы.
Да таго ж канцэртная праграма суправаджалася і забаўляльнай. Для дзяцей працавалі разнастайныя гульні і надзіманыя атракцыёны, бяспройгрышная латарэя, пракат электрамабіляў. Шырока былі прадстаўлены паслугі браслаўскага райпа.
Таму, безумоўна, усе жадаючыя мелі магчымасць правесці гэты вечар цікава і насычана.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

11 минут ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

36 минут ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

47 минут ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

58 минут ago

«Время выбрало нас!» Основные тезисы, прозвучавшие на VII Всебелорусском народном собрании

«Время выбрало нас». Под таким девизом в Минске 24 – 25 апреля работало VII Всебелорусское…

1 час ago

«Масштаба трагедии не представляла. Это всё казалось далеким». Браславчанка поделилась воспоминаниями об участии в ликвидации последствий аварии на ЧАЭС

На этой черно-белой фотографии запечатлен момент присяги браславчанки Ирины Корвель, которая отправилась в командировку в…

3 дня ago