Новая веха вытворчасці

Главное

IMG_2184 (Small)Вядома, што мадэрнізацыя – шлях да ўдасканалення. Такое ўдасканаленне атрымаў і Браслаўскі філіял ААТ “Глыбоцкі МКК”, калі адчыніўся пасля працяглай рэканструкцыі. Браслаўскія сыры, якія тут выпускаюць вялікімі “галовамі” па 5-8 кг, ужо знайшлі сваю нішу на рынку, спадабаліся пакупніку і нават выйшлі за межы краіны.
Зараз на прадпрыемстве падыйшлі да новай вехі вытворчасці. На днях тут запусцілі лінію па фасоўцы сыра.
— Гэта чарговы, прагрэсіўны прыступак для развіцця нашага прадпрыемства, — зазначыла вядучы спецыяліст па збыту і снабжэнні Марына Анецька. – Фасоўка сыроў у вакуумную ўпакоўку дазволіць нам зрабіць прадукцыю прадпрыемства яшчэ больш канкурэнтаздольнай, рэнтабельнай і запатрабаванай. Новая ўпакоўка дазваляе захаваць якасць сыра даўжэй, не прапускае вільгаць у прадукт. Сыры, якія мы выпускаем ва ўпакованым выглядзе змогуць захоўвацца ад 30 да 120 дзён, адпаведна, будуць рэалізоўвацца хутчэй, чым галовы па 5 кг. Кавалкі будуць выпускацца вагай 200-300 грамаў. Гатовая, стэрыльная прадукцыя больш прывабна пакупніку, а менавіта на яго мы ў першую чаргу і арыентырыемся, для яго працуем.
Усе віды сыроў фасуюцца ў вакуумную ўпакоўку, на якую нанесены лагатып прадпрыемства. Першая партыя хутка з’явіцца на прылаўках раёна, далейшая геаграфія распаўсюджвання прадукцыі – Беларусь, а потым і суседняя Расія. Асабліва зацікаўлены ў новай фасованай прадукцыі расійскі рынак. Пакупнікі змогуць набыць неабходную ім колькасць сыра, выбраць кавалак на сваё меркаванне.
На прадпрыемстве абяцаюць, што гэта не апошні крок да развіцця, і яны яшчэ парадуюць свайго пакупніка новай прадукцыяй.

Тэкст і фота Таццяны Пятушкі.