Латарэя «Ваша лато » радуе сваіх гульцоў

Главное

Латарэя «Ваша лато » IMG_9910 (Small)радуе сваіх гульцоў у самых розных кутках нашай краіны. І вось 23 мая прадстаўнікі РУП » Беларускія латарэі » прыехалі ў адзін з маляўнічых куткоў нашай краіны — а / г Друйск , каб уручыць 100000000 рублёў Гнядковай Веры Сяргееўне .

Вера Сяргееўна квіткі купляе пастаянна , атрымліваючы пенсію. Гэтую суму выйграла ў снежні месяцы 2013г . Але вырашыла праверыць білет толькі ў красавіку 2014 . ( А выйгрышныя квіткі прымаюцца да аплаты на працягу шасці месяцаў з дня правядзення розыгрышу тыражу. ) Такім чынам, заставалася 2 месяцы , каб стаць ўладальніцай такой буйной грашовай сумы .