Categories: Главное

З клопатам пра нямоглых

Са снежня мінулага года Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе праект «Удасканаленне сістэмы валанцёрскай дапамогі неабароненым катэгорыям насельніцтва ў Літве, Латвіі і Беларусі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва». Гэты праект накіраваны на рашэнне агульных тэм і задавальненне патрэб у сферы паслуг па доглядзе дома і сацыяльную дапамогу сталым, інвалідам і нямоглым катэгорыям людзей у прыгранічным рэгіёне.
Важнай пазеяй у рэалізацыі праекта стаў трэнінг па рабоце ў згуртаваннях, які прайшоў у красавіку бягучага года на базе Мінскага міжнароднага навучальнага цэнтра імя Йоханеса Рау. У ім прынялі ўдзел рэгіянальныя каардынатары праекта Літоўскага Чырвонага Крыжа ў Вільнюсе, Уцене, Каўнасе, Панявежысе, Алітусе, каардынатар праекта Латвійскага Чырвонага крыжа ў Даўгаўпілсе, каардынатары па рабоце з валанцёрамі і таварыствамі Астравецкай, Ашмянскай, Браслаўскай, Глыбоцкай, Маладзечанскай і Вілейскай раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага крыжа.
Адна з асноўных мэт трэнінгу — арганізацыя сталых людзей у групы сама- і ўзаемадапамогі, якія грунтуюцца на прынцыпах добраахвотнасці і актыўнасці. Валанцёры аказваюць ім розныя віды дапамогі: індывідуальны догляд за хворымі, гаспадарча-бытавыя і сацыяльныя паслугі, дапамагаюць маладым інвалідам аддзяленняў дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
На заканчэнне трэнінгу ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі метадамі работы ў згуртаваннях і атрымалі практычныя навыкі па доглядзе за нямоглымі людзьмі.
Трэба адзначыць, што ў многіх раёнах Беларусі, у тым ліку ў Астраўцы, Ашмянах і Вілейцы, ініцыятыўныя групы па рабоце з актыўным удзелам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўжо не першы год паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць, а ў іншых — ініцыятыўныя групы яшчэ толькі фарміруюцца. Таму абмен вопытам паміж удзельнікамі трэнінгу стаў значнай часткай мерапрыемства. Для ўдзельнікаў трэнінгу прадставілася ўнікальная магчымасць пачарпнуць ідэі і навыкі, а таксама сумесна выпрацаваць паэтапны план рэалізацыі ініцыятыў.
Таксама ў рамках праекта арганізаваны цэнтры па навучанні валанцёраў і аказанні сацыяльнай дапамогі сталым і інвалідам на базе раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, падрыхтаваны трэнеры, пачалося навучанне валанцёраў на аснове распрацаванай агульнай праграмы для Літоўскага, Латвійскага і Беларускага таварыстваў Чырвонага Крыжа, а таксама наладжваецца наведванне валанцёрамі сталых і інвалідаў для аказання ім сацыяльнай падтрымкі дома.

Таццяна Святлова,
менеджэр праекта.

admin

Recent Posts

В Беларуси стартовала информационная кампания «Не оставляйте детей одних!». Она продлится до 1 июня

С целью привлечения внимания к проблеме детской шалости с огнем и гибели несовершеннолетних на пожарах,…

17 часов ago

Белорусам предлагают обсудить перечень разрешенных для ИП видов деятельности

Проект постановления Совета Министров "О предпринимательской деятельности" опубликован для общественного обсуждения на Правовом форуме Беларуси,…

19 часов ago

В Браславском районе выявлен факт хищения более трех тонн дизельного топлива

Милиционеры в ходе осмотра придомовой территории 52-летнего жителя Браславского района обнаружили полимерные канистры с окрашенным…

23 часа ago

Полярное сияние в Браславе. Вы только посмотрите на эти потрясающие снимки!

В ночь на 11 мая в разных областях Беларуси было заметно северное сияние. Магнитная буря…

23 часа ago

В школах Беларуси 15-16 мая пройдет единый урок, посвященный Дню семьи

Единый урок, посвященный Дню семьи, пройдет 15-16 мая во всех учреждениях общего среднего образования Беларуси,…

1 день ago

На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна больша за 5 тысяч гектар

Пасяўная на Браслаўшчыне працягваецца. На раніцу 10 мая, па інфармацыі райсельгасхарчу, засеяна 5 652 га,…

6 дней ago