На працягу апошніх гадоў Праваслаўная царква традыцыйна дзеліцца з вернікамі велікоднай радасцю. На мінулым тыдні з гэтай нагоды настаяцель Свята-Успенскай царквы Айцец Анатоль з дапамогай сясцёр міласэрнасці ажыццяўляў сацыяльнае служэнне. Сабраныя з удзелам прыхаджан і спонсараў рэчы першай неабходнасці, а таксама салодкія падарункі былі перададзены тым, хто мае ў іх найбольшую патрэбу. Дабрачынцы наведалі Браслаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, псіхіятрычную бальніцу ў Слабодцы, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для інвалідаў і састарэлых у Барунах, падлеткавы туберкулёзны рэабілітацыйны цэнтр.