З клопатам пра нямоглых

Главное

DSC_0139 (Small)Са снежня мінулага года Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа рэалізуе праект «Удасканаленне сістэмы валанцёрскай дапамогі неабароненым катэгорыям насельніцтва ў Літве, Латвіі і Беларусі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва». Гэты праект накіраваны на рашэнне агульных тэм і задавальненне патрэб у сферы паслуг па доглядзе дома і сацыяльную дапамогу сталым, інвалідам і нямоглым катэгорыям людзей у прыгранічным рэгіёне.
Важнай пазеяй у рэалізацыі праекта стаў трэнінг па рабоце ў згуртаваннях, які прайшоў у красавіку бягучага года на базе Мінскага міжнароднага навучальнага цэнтра імя Йоханеса Рау. У ім прынялі ўдзел рэгіянальныя каардынатары праекта Літоўскага Чырвонага Крыжа ў Вільнюсе, Уцене, Каўнасе, Панявежысе, Алітусе, каардынатар праекта Латвійскага Чырвонага крыжа ў Даўгаўпілсе, каардынатары па рабоце з валанцёрамі і таварыствамі Астравецкай, Ашмянскай, Браслаўскай, Глыбоцкай, Маладзечанскай і Вілейскай раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага крыжа.
Адна з асноўных мэт трэнінгу — арганізацыя сталых людзей у групы сама- і ўзаемадапамогі, якія грунтуюцца на прынцыпах добраахвотнасці і актыўнасці. Валанцёры аказваюць ім розныя віды дапамогі: індывідуальны догляд за хворымі, гаспадарча-бытавыя і сацыяльныя паслугі, дапамагаюць маладым інвалідам аддзяленняў дзённага знаходжання тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
На заканчэнне трэнінгу ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі метадамі работы ў згуртаваннях і атрымалі практычныя навыкі па доглядзе за нямоглымі людзьмі.
Трэба адзначыць, што ў многіх раёнах Беларусі, у тым ліку ў Астраўцы, Ашмянах і Вілейцы, ініцыятыўныя групы па рабоце з актыўным удзелам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ўжо не першы год паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць, а ў іншых — ініцыятыўныя групы яшчэ толькі фарміруюцца. Таму абмен вопытам паміж удзельнікамі трэнінгу стаў значнай часткай мерапрыемства. Для ўдзельнікаў трэнінгу прадставілася ўнікальная магчымасць пачарпнуць ідэі і навыкі, а таксама сумесна выпрацаваць паэтапны план рэалізацыі ініцыятыў.
Таксама ў рамках праекта арганізаваны цэнтры па навучанні валанцёраў і аказанні сацыяльнай дапамогі сталым і інвалідам на базе раённых арганізацый Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, падрыхтаваны трэнеры, пачалося навучанне валанцёраў на аснове распрацаванай агульнай праграмы для Літоўскага, Латвійскага і Беларускага таварыстваў Чырвонага Крыжа, а таксама наладжваецца наведванне валанцёрамі сталых і інвалідаў для аказання ім сацыяльнай падтрымкі дома.

Таццяна Святлова,
менеджэр праекта.