Categories: Главное

У гасцях у аховы

Яшчэ ў дзяцінстве хлопчыкі і дзяўчынкі, гуляючы, задумваюцца пра тое, хто кім хоча стаць, калі вырасце. Нехта бачыць сябе ўрачом, нехта — пажарным, нехта — міліцыянерам. А ў школьным узросце падлеткі пачынаюць усур’ёз разважаць над выбарам будучай прафесіі і імкнуцца атрымаць добрую адукацыю, каб дасягнуць пастаўленай мэты. Ад таго, наколькі правільна будзе зроблены выбар, залежыць у многім увесь жыццёвы шлях чалавека.
З мэтай фарміравання станоўчага іміджу органаў унутраных спраў, падняцця прэстыжу службы ў міліцыі калектыў Браслаўскага аддзялення дэпартамента аховы правёў нядаўна дзень адкрытых дзвярэй для вучняў СШ №1.
Начальнік аддзялення М. Сільчонак пазнаёміў юнакоў і дзяўчат з гісторыяй падраздзялення аховы, даступна расказаў пра службу на сучасным этапе і пра задачы, якія стаяць перад яе супрацоўнікамі.
У актавай зале была арганізавана фотавыстаўка, дзе школьнікі з задавальненнем знаёміліся са здымкамі розных гадоў, маглі параўнаць, якім было падраздзяленне ў перыяд стварэння і якім стала сёння. Размова з маладымі людзьмі закранула не толькі гісторыю аховы, але і іншыя пытанні. М. Сільчонак раіў са школьнай пары весці здаровы лад жыцця, не бавіць вольны час толькі за камп’ютарам, а лепш пайсці на спартыўную пляцоўку і г.д.
Ён змог выклікаць інтарэс да службы ў міліцыі ў многіх гасцей, а сведчаннем таму былі шматлікія пытанні. Школьнікаў цікавіла, куды пайсці вучыцца, каб стаць міліцыянерам, якую вартавыя правапарадку атрымліваюць зарплату, ці могуць дзяўчаты служыць у органах унутраных спраў. М. Сільчонак даў на ўсе пытанні канкрэтныя адказы.
Сустрэча прадоўжылася экскурсіяй па адміністрацыйнай пабудове, дзе госці пазнаёміліся з трэнажорнай залай, вучэбным класам. У двары аддзялення была арганізавана сустрэча са старшым інспектарам А. Жукоўскім, які пазнаёміў з работай нарада групы затрымання і спецыяльныя сродкамі. Бронежылет і шлем так спадабаліся юнакам і дзяўчатам, што яны з задавальненнем фатаграфаваліся ў такім абмундзіраванні.
Фіналам сустрэчы стала выступленне міліцыянера-кінолага са сваім напарнікам – нямецкай аўчаркай па мянушцы Полі.
Мы спадзяёмся, што пасля такой сустрэчы нехта абавязкова вырашыць звязаць свой лёс з аховай.

Аляксандра Мітрафанава,
спецыяліст па кадрах.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

4 часа ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

4 часа ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

6 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

7 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

7 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

7 часов ago