Categories: Новости

Педагогам ёсць чым ганарыцца

Па традыцыі выніковае пасяджэнне савета адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якое адбылося на мінулым тыдні ў гімназіі, праходзіла з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Іны Лысенкі і кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іван Абаровіч прааналізаваў дзейнасць педагагічных калектываў раёна за мінулы каляндарны год, звярнуў увагу на поспехі і недахопы, акрэсліў задачы на бягучы год.
У грунтоўным дакладзе ён распавядаў пра сістэму дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, выхаваўчую работу, дзіцячыя і маладзёжныя аб’яднанні, педагагічныя кадры, пра таленавітых школьнікаў — пераможцаў прадметных алімпіяд і разнастайных конкурсаў, іх педагогаў, выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18, адзначыў дасягненні лепшых калектываў і настаўнікаў.
Так, па выніках разнастайных абласных конкурсаў метадычных матэрыялаў педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі і аддзел адукацыі, спорту і турызму адзначаны 20 дыпломамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і 5 дыпломамі Міністэрства адукацыі.
Поспех раёну прынеслі педагогі СШ № 1 імя А. М. Жданава, гімназіі, СШ № 2, яслі-сада № 1 і 2, Урбанскай, Дрысвяцкай, Відзаўскай, Быстрамаўскай, Замошскай, Чэрнеўскай школ, ЦДіМ, Браслаўскай ДСПШ.
Безумоўна, пытанне якасці навучання застаецца прыярытэтным у рабоце ўстаноў адукацыі.
Параўнальны аналіз сярэдняга бала па раёне, вобласці, рэспубліцы, атрыманых на ЦТ, сведчыць, што па такіх прадметах, як беларуская мова, хімія, англійская, нямецкая і французская мовы, гісторыя Беларусі, геаграфія, сярэдні бал раёна вышэй за сярэдні бал па рэспубліцы і па нашай вобласці.
Аднак, адзначыў дакладчык, ёсць прадметы, па якіх вынікі цэнтралізованага тэсціравання не даюць падстаў для самасуцяшэння і педагогам ёсць над чым працаваць.
Засяродзіў увагу Іван Абаровіч на праблеме ўмацавання матэрыяльнай базы ўстановаў адукацыі, зборы другаснай сыравіны, на недахопы ў рабоце з дзецьмі з нядобранадзейных сямей, прапанаваў педагогам больш увагі ўдзяляць прафарыентацыі і патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.
Начальнік ІСН РАУС Валянцін Янковіч нагадаў асаблівасці паводзін падлеткаў, якія ўжываюць курыльныя сумесі іх наступствы, папярэдзіў педагогаў, што з надыходам лета распаўсюджванне гэтай атруты ў нашым раёне можа значна павялічыцца, таму дарослыя павінны быць вельмі пільнымі і ўважлівымі да баўлення часу дзяцей.
Намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка падзякавала настаўнікам за іх нялёгкую, але вельмі патрэбную працу, падкрэсліла поспехі і дасягненні аддзела адукацыі раёна, прапанавала новыя формы дзейнасці і акрэсліла задачы на перспектыву.
Вынікі падведзены, а наперадзе карпатлівая і складаная работа з новымі планамі, задачамі, спадзяваннямі і гарачая экзаменацыйная пара.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

6 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

6 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

7 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

7 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

8 часов ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

8 часов ago