Categories: Новости

У госці да юбіляра

На мінулым тыдні адзначыў свой 90-гадовы юбілей жыхар аг. Відзы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Самуіл Якубоўскі. Павіншаваць яго і пажадаць бадзёрасці духу прыйшлі вучаніцы Відзаўскай сярэдняй школы ў прыгожых нацыянальных уборах разам з намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Ганнай Баліка. і настаўніцай музыкі Алінай Насыр
Сардэчныя словы падзякі за мірнае неба над галавой, шчырыя пажаданні здароўя, букет кветак ад дзяўчат расчулілі юбіляра да слёз, а песні ў выкананні Аліны Іванаўны пад акампанемент баяна дадалі радасны і святочны настрой.
Пражытыя дзесяцігоддзі ніяк не адбіліся на памяці юбіляра, і за кубачкам гарбаты з салодкімі прысмакамі ён з вялікім задавальненнем дзяліўся з гасцямі ўспамінамі свайго доўгага жыцця.
За плячама Самуіла Хасеньевіча вялікі і складаны жыццёвы шлях. Суровае ваеннае ліхалецце, цяжкія гады мірнага ўзнаўлення, смерць двух дарослых сыноў і любай жонкі. Шмат выпрабаванняў выпала на яго долю, але і сёння ён застаецца аптымістычным, вытрыманым і добразычлівымі чалавекам, які заўсёды рады гасцям, умее выслухаць, даць слушную параду.
Жыве С. Якубоўскі адзін, тым не менш у яго хаце заўсёды парадак і чысціня, кожная рэч знаходзіцца на сваім месцы. А нявестка Ганна Міхайлаўна кажа, што ён так смачна гатуе кашу, што пальчыкі абліжаш. У такім паважным узросце яшчэ пра зямлю вакол дома клапоціцца, сам агарод ускапае, градкі праполіць. Цікавіцца ветэран сусветнымі навінамі і падзеямі. Праўда, зрок пачаў падводзіць, затое ўвесь час ў доме ўключана радыё.
Безумоўна, 90-гадовы юбілей — значная і шаноўная дата. Аднак, нягледзячы на багаж пражытых гадоў, вочы Самуіла Хасеньевіча па-ранейшаму свецяцца бадзёрасцю і радасцю жыцця, а добры настрой і энергічнасць не пакідаюць яго ні на хвіліну.

Алена Пятушка.
Фота аўтара

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

6 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

13 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

13 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

14 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

14 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

14 часов ago