Categories: Главное

Экалогія вачамі дзяцей

Завяршыўся першы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых малюнкаў на экалагічную тэматыку. Яго штогод арганізуе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя РБ. Праводзіцца конкурс сярод дзяцей у тры этапы ў дзвюх узроставых групах — ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10 гадоў. Такім чынам арганізатары даюць магчымасць самым маленькім грамадзянам нашай адлюстраваць сродкамі мастацтва сваё бачанне навакольнага асяроддзя і яго аховы.
Ніколі не застаецца ў баку ад праводзіміга мерапрыемства і Браслаўская інспекцыя прыродных рэсурсаў. Сёлетні першы этап сабраў самую вялікую колькасць малюнкаў за апошнія гады. З дзіцячых садкоў было пададзена 16 работ, а старэйшыя дзеці даслалі іх яшчэ 39. Вельмі радуе, што амаль з кожнай школы прыбылі малюнкі, што вельмі радуе. Дзеці малявалі фарбамі, алоўкамі, рабілі аплікацыі. І ўсе дзіцячыя творы радавалі вока, таму раённаму журы было нялёгка вызначыцца з пераможцамі. У выніку было прынята рашэнне адправіць на другі тур у вобласць 4 малюнкі самых маленькіх мастакоў і 5 – старэйшай узроставай групы.
Такім чынам, ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў пераможцамі сталі Ягор Акуліч (4 гады) з Браслаўскай пачатковай школы – дзіцячы сад, Святлана Крывель (5 гадоў) з Вайнюнскага дзіцячага сада і Арцём Шарак (5 гадоў) з Друеўскага дзіцячага сада. Трэцяе месца журы прысудзіла Аліне Станкевіч (5 гадоў) з Іказненскага школы – сада.
У старэйшай жа ўзроставай групе журы прыняло рашэнне накіраваць на абласны конкурс адразу 5 малюнкаў, бо яны вартыя таго, каб прадстаўляць творчасць нашых дзяцей на гэтым экалагічным форуме.
Два першыя месцы былі прысуджаны Юлі Мацейка (9 гадоў) з Браслаўскай пачатковай школы – сада і, Каці Арцёмавай (10 гадоў) з гімназіі. Два другія аддадзены творам Сяргея Шакеля (8 гадоў) з Быстрамаўскай школы — ада і Каці Дударонак з СШ №2 (9 гадоў). Трэцяе месца пысудзілі Ягору Данілевічу з Урбанскай школы – сада.
Такім чынам, аж дзевяць малюнкаў нашых юных эколагаў адпраўлены на другі тур спаборніцтва ў Віцебск. Будзем спадзявацца, што маленькія мастакі змогуць заваяваць увагу журы і там.

На здымку: раённае журы за адборам лепшых работ.
Тэкст і фота Аляксандра Азевіча.

admin

Recent Posts

ФОТОРЕПОРТАЖ: День победы

Накануне 9 мая ветеран Великой Отечественной войны Иван Иванович Кожар принимает многочисленные поздравления с Днем…

2 часа ago

Имена победы: путь ефрейтора Марии Богданович в партизанском отряде

В очередном выпуске проекта «Имена Победы» мы расскажем о ефрейторе Марии Богданович, которая, начав боевой…

2 часа ago

Пять главных аргументов в пользу браславского сыра

Продукция цеха по производству сыра г. Браслав ОАО «Глубокский МКК» потребителю хорошо известна, в том…

2 часа ago

Госконтроль Витебской области принимает меры по улучшению улично-дорожной сети в сельских населенных пунктах

Комитетом государственного контроля Витебской области обеспечено принятие дополнительных мер по приведению отдельных объектов улично-дорожной сети…

2 часа ago

Празднуем вместе! Анонс мероприятий в Браславе на День Победы и большие выходные

9 мая, четверг, г. Браслав: 10.00 – 10.10 – театрализованная хореографическая постановка «Весна Победы» в…

2 дня ago

«Любите страну, в которой живете». В преддверии 9 мая ветеран Иван Кожар напутствует браславчан

В Беларуси в соответствии с решением Президента ежегодно ко Дню Победы участникам Великой Отечественной войны…

2 дня ago