Categories: Новости

Трансгранічны пацыент

Сумесны міжнародны праект, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам пад назвай “Стварэнне ўмоў для даступнасці пярвічнага медыцынскага абслугоўвання на тэрыторыі Даўгаўпілскага краю і Браслаўскага раёна”, стартаваў напрыканцы мінулага года. Яго партнёрамі з’яўляюцца Даўгаўпілская краявая дума, Браслаўская цэнтральная раённая бальніца і Латгальскае аддзяленне службы аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя Латвіі.

— Гэта ўжо не першы праект з Беларуссю ў сферы аховы здароўя, аднак менавіта яго можна назваць найбольш гуманным – хочацца ўспомніць, што клятва Гіпакрата адносіцца да любога чалавека, незалежна ад таго, якой дзяржаве ён належыць. Таму мэтай праекта з’яўляецца стварэнне такіх умоў, каб людзі з памежжа маглі атрымаць медыцынскія паслугі, якія ім неабходны, — сказала журналістам каардынатар праекта Вольга Лукашэвіча. – Праект прадугледжвае стварэнне агульнай сеткі медыцынскіх устаноў, якая б дазволіла перадаваць кліента з рук у рукі. Калі, напрыклад, летам я паеду ў Беларусь, то змагу быць упэўненай, што медыцынскія паслугі мне будуць прадастаўлены гарантавана. Гэта не толькі дазволіць палепшыць тое асяроддзе, у якім жывуць жыхары памежжа, але і пасадзейнічае больш шырокаму сацыяльнаму, культурнаму і нават эканамічнаму абмену паміж нашымі дзяржавамі.
Напрыканцы мінулага тыдня больш за 20 браслаўскіх медыкаў прынялі ўдзел у семінары “Азнаёміцца. Параўнаць. Аб’яднацца, каб палепшыць”, які прайшоў у рамках праекта ў Даўгаўпілсе.
Адкрываючы семінар, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Віктар Гейсік падкрэсліў, што пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб спрошчаным прыгранічным руху ўсё больш жыхароў памежных раёнаў прыязджаюць адзін да аднаго. У першы год візы атрымалі 9600 чалавек, у 2013 г. – 9402. І вельмі важна, каб на тэрыторыях абедзвюх краін-суседак людзі пры неабходнасці маглі атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.
У праекце, напрыклад, прадугледжана, што калі пацыент з Латвіі трапіць на лячэнне ў ЦРБ, то наш урач зможа звязацца з латвійскімі калегамі, каб атрымаць пэўныя кансультацыі, бо будзе наладжана агульная камп’ютарная трансгранічная сетка ўстаноў пярвічнай медыцынскай дапамогі Даўгаўпілскага краю і Браслаўскага раёна.
З беларускага боку партнёраў вітала старшыня Браслаўскага райсавета, член кіруючага камітэта праекта Ніна Пучынская. Яна пажадала плённага супрацоўніцтва, умацавання далейшых сувязей паміж людзьмі, новых цікавых праектаў, бо яны толькі на карысць людзям, у прыватнасці, прыгранічнаму насельніцтву.
Шчырыя пажаданні адрасаваў партнёрам праекта і намеснік старшыні Даўгаўпілскай краявой думы Арвідс Куцынс.
Пра сістэму пярвічнага медыцынскага абслугоўвання і аховы здароўя ў Латвіі расказаў кіраўнік Латгальскага аддзялення Нацыянальнай службы аховы здароўя Яніс Пітранс, а пра патрабаванні да медустаноў і іх структурных падраздзяленняў — старшы інспектар Латгальскага аддзялення кантролю інспекцыі аховы здароўя Іванс Валашчукс.
Галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч зрабіў прэзентацыю пра сістэму здароўя ў Беларусі ў цэлым і Браслаўскім раёне ў прыватнасці.
Затым удзельнікі семінара пабылі ў Малінаўскай воласці Даўгаўпілскага краю, дзе пазнаёміліся з практыкамі сямейнага ўрача Івана Несцерава. Гэтая дастаткова новая форма аказання медыцынскай дапамогі ў суседзяў карыстаецца папулярнасцю. Урач падрабязна расказаў браслаўчанам пра арганізацыю сваёй работы, праблемы, з якімі сутыкаецца, стан здароўя і найбольш характэрныя захворванні сваіх землякоў. Браслаўскія ўрачы задалі свайму калегу шмат пытанняў, на якія ён з задавальненнем адказаў.
Кіраўнікі беларускай дэлегацыі пабылі таксама ў практалагічным цэнтры г. Даўгаўпілса.
Восенню бягучага года браслаўчане будуць прымаць з візітам у адказ сваіх партнёраў па праекце.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех

.

admin

Recent Posts

Ограничения на посещения лесов введены во всех районах Беларуси

Во всех районах Беларуси введено ограничение на посещение лесов. Об этом сообщает Министерство лесного хозяйства.…

11 часов ago

Леонид Лавринович — достойный продолжатель династии механизаторов

Тракторист-машинист СПК «Маяк Браславский» Леонид Лавринович уже 36 лет работает на земле и, как говорит…

11 часов ago

Браславчанин о службе в чернобыльской зоне: «Местные угощали свининой. А у нас даже мыслей не было: неужели радиация и в мясо попала?»

Жизнь Чеслава Манкевича была такой же, как и у его сверстников. Парень из деревни Закорье…

13 часов ago

Изменить выбранный предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя. Какой будет вступительная кампания-2024 в Беларуси

Постановлением Министерства образования от 8 апреля №40 определены сроки проведения в 2024 году вступительной кампании…

13 часов ago

Москва ждет гостей: благотворительный фестиваль открывает свои двери для гостей из Беларуси

Москва готовится к старту нового туристического сезона и рада встретить гостей на масштабном благотворительном фестивале…

13 часов ago

Сенько: за 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт

За 120 лет профсоюзами Беларуси накоплен колоссальный опыт, заявил председатель Федерации профсоюзов Беларуси Юрий Сенько,…

14 часов ago