Categories: Главное

Паломнікамі ў Росіцу

Росіца, што на Верхнядзвіншчыне, 15 лютага сабрала шматлікіх пілігрымаў-католікаў, святароў і законных сясцёр з розных куткоў Беларусі, каб разам ушанаваць памяць благаслаўлёных ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча і яшчэ больш за паўтары тысячы мясцовых жыхароў, якія былі спалены нямецка-фашысцкімі акупантамі у лютым 1943 года. Сярод пілігрымаў была і група браслаўчан, якія ведаюць гісторыю, шануюць памяць продкаў і лічаць для сябе патрэбным схіліць галаву і стаць на калені там, дзе адбываліся векапомныя падзеі. Тым больш, што тыя далёкія ўжо падзеі і сённяшняе жыццё мясцовага касцёла цесна звязаны з нашым краем.
Благаслаўлёныя Юрый і Антоній адправіліся ў Росіцу з Друі, дзе да гэтага неслі душпастырскую паслугу людзям. Росіцкая трагедыя закранула, як стала вядома ў час паломніцтва, і лёс некаторых з нашых таварышаў. Да ўсяго гэтага ў Росіцкім касцёле служыць цяпер наш зямляк Часлаў Курачка, прызнаны, дарэчы, “Чалавекам года” Віцебшчыны, з чым мы шчыра віншавалі пробашча.
Успаміны пра падзеі 71-гадовай даўніны, ушанаванне благаслаўлёных Юрыя і Антонія пачаліся са святой імшы, галоўным цэлебрантам на якой быў ксёндз-біскуп Алег Буткевіч. Галоўнай тэмай яго прамовы ў час гаміліі, а пасля і на месцы трагедыі была каштоўнасць жыцця чалавека, абарваць якое ніхто не мае права, таму неабходна шанаваць і цаніць дадзенае Богам жыццё.
Пасля імшы яе ўдзельнікі накіраваліся на месца гібелі благаслаўлёных і іх паствы. Людзі ішлі той дарогай, якой ішлі асуджаныя на смерць. Трапяткія агеньчыкі факелаў і знічак, з якімі ідуць гэтым шляхам паломнікі, атаясамліваецца імі з той адзінай надзеяй, што цеплілася ў ахвяр трагедыі на выратаванне. Запаленыя свечкі былі пастаўлены да вялізнага крыжа, а ў неба паляцелі словы “ …будзь воля Твая”, вымаўленыя сотнямі галасоў.
Напэўна, не я адна і не першая задавала сабе пытанне: што прымушае людзей у зімовую сцюжу прыходзіць і прыязджаць у Росіцу, мерзнуць у настылым будынку касцёла, ісці ў працэсіі..? Мяркую, у кожнага на гэты конт свая думка, сваё меркаванне. Агульным жа для ўсіх, што падалося мне – гэта непаўторны настрой, атмасфера, якія пануюць на росіцкай зямлі і ў сэрцах тых, хто прыходзіць сюды паломнікам.

Тамара Пашкевіч

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

4 часа ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

10 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

11 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

12 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

12 часов ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

12 часов ago