Categories: Главное

Да здароўя – з ракеткай

Маладыя браслаўчане часта скардзяцца на вузкія магчымасці для баўлення ў нас вольнага часу. Адразу ж варта зазначыць, што шэраг аб’яднанняў па інтарэсах і рознага кшталту мерапрыемстваў у раёне не мала. Ці наведвае іх моладзь – зусім іншая справа. Зараз жа размова пойдзе пра яшчэ адзін спосаб скаратаць вольны час з карысцю для сябе.
З верасня мінулага года ў Браславе працуе спартыўная секцыя па вялікім тэнісе. Адкрыта яна пры РФСК “Дрывяціч” і накіравана ў першую чаргу на развіццё патэнцыялу школьнікаў. Адносна новы для нас від спорту карыстаецца неблагой папулярнасцю, праўда, стрымліваючым фактарам з’яўляецца высокі кошт інвентару.
Тым не менш група набралася і рэгулярна займаецца. Дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з першай і другой гарадскіх школ асвойваюць азы гульні пад кіраўніцтвам інструктара-метадыста спартклуба Крысціны Калодка. Заняткі праходзяць два разы на тыдзень на базе спартыўнай залы школы №2.
Прайшлі ўжо і першыя спаборніцтвы паміж наведвальнікамі секцыі. Усе тры першыя месцы занялі дзяўчынкі: трэцяе – Юлія Жук, другое – Эльвіра Дзямідка, а пераможніцай стала Настасся Яроцкая.
Дарэчы, ва ўсім свеце папулярнасць тэнісу хутка расце. Самая ж актыўная ў гэтым плане краіна – ЗША, дзе з ракеткай сябруюць амаль 19 мільёнаў чалавек. Хочацца спадзявацца, што і браслаўчане годна ацэняць выдатную ініцыятыву.
Між тым, тэніс – адзін з тых відаў спорту, які трэніруе амаль усе групы мышцаў. Дадайце сюды добрую аэробную нагрузку, трэніроўку вынослівасці, хуткасці, спрыту, каардынацыі, увагі і рэакцыі. Да таго ж гульня добра падымае настрой і дае зарад бадзёрасці.

Вячаслаў Каладынскі.

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

15 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

21 час ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

21 час ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

22 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

23 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

23 часа ago