Categories: Главное

Гучала музыка ў лесапарку

Адышоў у гісторыю чарговы 46-ы міжнародны фестываль “Браслаўскія зарніцы”. У тэрці заключны дзень асноўная дзейства праходзіла ў лесапарку “Леснічоўка”. А сапраўдным упрыгажэннем свята стаў заключны гала-канцэрт.
Перш, чым пляцоўкай завалодалі артысты, на сцэну ўзняліся старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Пучынская і супрацоўніца Міністэрства культуры Людміла Лебедзь. Яны віталі гасцей фестывалю і браслаўчан, якія прыйшлі паглядзець святочнае дзейства, а таксама ўручылі дыплом і падарунак пераможніцы конкурсу дзіцячых калясак Вользе Кароткінай.
Што датычыць самога канцэрта, то лічу, няўдзячная гэта работа — пісаць пра выступленні артыстаў, яго лепш было бачыць “жывым”. Скажу, што асабіста для мяне дзве гадзіны, якія ён доўжыўся, праляцелі бы адно імгненне. Думаю, перш за ўсё таму, што праграма была багата насычанай танцавальнымі нумарамі з таленавітымі танцорамі. Усе без выключэня ўспрымаліся гледачамі з вялікім поспехам.
Найбольш жа апладысментаў гучала ў адрас танцавальнага калектыву з Віцебскага каледжа культуры і мастацтва, танцораў з Арменіі, Азербайджана, Польшчы, Венесуэлы і гэта, пэўна, у першую чаргу таму, што да танцаў нашых прыбалтыйскіх суседзяў мы ўжо прызвычаіліся, а вось больш далёкіх гасцей бачым рэдка.
Запамінальным было і выступленне казацкага ансамбля “Станічнікі” з іх каларытнымі песнямі, цудоўнымі галасамі выканаўцаў.
Трэба сказаць, што і гледачоў сёлета на заключным канцэрце было значна больш, чым у папярэднія гады. Думаю, усе яны не пашкадавалі, што прыйшлі на гэтае ўрачыстае мерапрыемства.
Пасля заканчэння канцэрта Сяргей Шматаў ўзнагародзіў калектывы дыпломамі і памятнымі падарункамі. Дарэчы, сам старшыня райвыканкама атрымаў узнагароду ад казацкіх фарміраванняў Расіі за уклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.

Тэкст і фота Аляксандр Азевіч.

admin

Recent Posts

Сборная Браславского района примет участие во второй лиге чемпионата Беларуси по футболу

На Витебщине стартовал региональный этап чемпионата Республики Беларусь по футболу среди мужских команд второй лиги…

12 часов ago

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

19 часов ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

19 часов ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

20 часов ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

21 час ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

21 час ago