Categories: Главное

На парадку дня — пасяўная

Як абяцаюць сіноптыкі мінулы тыдзень быў апошнім у зацягнуўшайся зіме. І па ўсяму бачна, што сёлетняя веснавая сяўба пачнецца значна пазней, чым у папярэднія гады. А з гэтага вынікае, што правесці яе трэба будзе ў больш сціслыя тэрміны і падрыхтавацца да пасяўной як мага лепей. Менавіта пра гатоўнасць гаспадарак раёна да веснавой сяўбы і вялася размова на апошнім пасяджэнні калегіі ўпраўлення райсельгасхарча, якое праходзіла ў ААТ “Агравідзы”. Акрамя кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў у рабоце выязнога пасяджэння прымалі ўдзел галоўныя аграномы і інжынеры.
Перш, чым прыступіць да абмеркавання рабочых пытанняў, удзельнікі наведаліся на мехдвары, у збожжасховішчы, пабылі на складзе мінеральных угнаенняў. Трэба сказаць, што там было чаму павучыцца. Прычапны інвентар ужо выстаўлены на лінейку гатоўнасці, на складзе для захоўвання насення шматгадовых траў уражваў не столькі ідэальны парадак, колькі разнастайнасць і аб’ёмы гэтага дорагакаштуючага пасяўнога матэрыялу. Як тлумачыў аграном-насеннявод Міхаіл Папакуль, па прыблізных падліках кошт усяго насення перавышае мільярд рублёў. А паколькі на пасяўную яго столькі не спатрэбіцца, гаспадарка мае магчымасць зарабіць добрыя грошы ад продажу.
Намеснік начальніка ўпраўлення Мікалай Бараноўскі ў сваім выступленні рабіў упор на рабоце з мінеральнымі тукамі, арганікай. Сёлета яны паступаюць вялікімі партыямі. На базе ў Друі ўжо накапілася больш за 3,5 тыс. т мінеральнага сілкавання, хутка пачнуць паступаць новыя партыі, а вывазка ў гаспадаркі як след так і не наладжана. Фактычна не вывозяць з Друі тукі “Новая Гвардыя”, “Браслаўскі”, аграсэрвіс. У той жа час “Агравідзы” рэгулярна выбіраюць усе выдзеленыя ім аб’ёмы.
Затым М. Бараноўскі перасцярог аграномаў ад бяздумнага і бессістэмнага выкарыстання тукаў. Уносіцца яны павінны строга па планах з захаваннем тэхналогіі.
Галоўны спецыяліст Максім Сельскі прааналізаваў ход падрыхтоўкі да палявых работ тэхнікі прычапнога інвентару. Пакуль па гэтым паказчыку гаспадаркі справіліся з планам толькі на 70 %. Менш за 60 % тэхнікі адрамантавана ў “Альшанцы”, “Слабодцы-агра”, “Мяжанах”. Пра здачу рухавікоў на рамонтныя базы размова вядзецца са снежня. Аднак з 48 патрабуючых рамонту адпраўлена толькі 28.
Эканомнае і беражлівае расходаванне ГЗМ — залог высокіх тэмпаў работ. Калі не наладзіць належны ўлік, пламбіроўку бакаў, замеры рэшткаў паліва пасля рабочага дня, абавязкова з’явіцца і перарасход, што пацягне за сабой прастойванне тэхнікі, чаго дапусціць у такі гарачы час нельга.
Начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Леанід Заяц падвёў вынікі праведзенага тэхагляду трактараў, а інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі Ілля Жукаў закрануў пытанні стварэння бяспечных умоў працы, забеспячэння спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай аховы.
Падсумоўваючы вынікі работы пасяджэння начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Максім Чагарын выказаў занепакоенасць ходам падрыхтоўкі да сяўбы ў “Браслаўскім”, “Мяжанах”, “Альшанцы”, радзе іншых гаспадарак. Ён папярэдзіў, што запланаваныя плошчы павінны будуць абавязкова засеяны якасна і ў спрыяльныя тэрміны. Таму, пакуль надвор’е дае адтэрміноўку, яе трэба выкарыстаць з максімальнай эфектыўнасцю па ўсіх накірунках падрыхтоўчых да пасяўной работ.

Аляксандр Азевіч.
На здымку: удзельнікі калегіі аглядаюць тэхніку.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

«Надо было помочь людям. И мы помогали». Браславчанин о работе в чернобыльской зоне

В числе тех, кто в первые месяцы после аварии работал на загрязненной территории, был и…

2 часа ago

«Для такой машыны работа заўсёды знойдзецца». Браслаўчанін звыш 16 гадоў працуе на «Амкадоры»

Прыкладна паўтара года таму назад механізатар ААТ «Друйскі» Фёдар Ерашонак атрымаў ключы ад новенькага «Амкадора».…

2 часа ago

Браславские спасатели продолжают разъяснительную работу с населением

В рамках одноименной акции работники Браславского районного отдела по ЧС проводят масштабную профилактическую работу, чтобы…

3 часа ago

Денис Глебко о посылах ВНС: «Белорусы — мирная нация, но порох мы держим сухим»

Денис ГЛЕБКО, официальный представитель Полоцкого пограничного отряда: – Глава нашего государства неоднократно подчеркивал и подчеркивает:…

4 часа ago

Нина Пучинская отмечена Благодарностью Главы Администрации Президента Республики Беларусь

В рамках рабочей поездки в Витебскую область, посещая Браславский район, председатель Палаты представителей Национального собрания…

4 часа ago

В Браславском районе горел жилой дом. Предположительная причина пожара — неосторожность при курении

В четверг, 25 апреля, в 9.15 утра в Браславский РОЧС поступило сообщение о пожаре в…

4 часа ago