Без пасведчання на мапед не садзіся!

Спрашивайте-отвечаем

Ці патрэбна вадзіцельскае пасведчанне на кіраванне мапедам да 50 куб. см? Калі патрэбна, то якой катэгорыі і дзе яго атрымаць?
Антон К.

За адказам на пытанне мы звярнуліся да старшага дзяржаўтаінспектара АДАІ Браслаўскага РАУС Уладзіміра Лапко. Ён растлумачыў так:
– На любы двухколы транспартны сродак з рухавіком да 50 куб. см трэба мець вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі АМ, а звыш 50 – катэгорыі А1.
Такім чынам, калі ў вас ужо ёсць вадзіцельскае пасведчанне любой з катэгорый В, С, Д, А ці трактарыста-машыніста, то аўтаматычна лічыцца, што вы маеце права на кіраванне мапедам, нават калі ў пасведчанні не стаіць паметка на катэгорыі АМ. У гэтым выпадку, калі жадаеце, можаце проста замяніць пасведчанне, але звяртаю вашу ўвагу, гэта не абавязкова.
Калі ж у вас няма ва-дзіцельскага пасведчання, то атрымаць катэгорыю АМ можна ў бліжэйшым МРЭА горада Міёры. Для гэтага патрэбна здаць іспыты па правілах дарожнага руху.
Памятайце, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйнай адказнасці РБ, пры затрыманні вадзіцеля без права на кіраванне мапедам прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 20 БВ, а за паўторнае затрыманне на працягу года – ад 20 да 50 БВ.