Categories: Главное

Не шкадуюць цеплыні сваёй душы

У мінулы чацвер адбыўся ўрачысты сход, пры-свечаны 10-годдзю стварэння цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. З першага дня заснавання службы цэнтр аказвае гуманітарную, псіхолага-педагагічную і юрыдычную дапамогу ўсім тым, хто на сваім жыццёвым шляху сутыкнуўся з цяжкасцямі і выпрабаваннямі.
У зале гімназіі, дзе праходзіла свята, не было свабодных месц, бо прыйшлі не толькі сацыяльныя работнікі. Было шмат людзей, якія карыстаюцца дапамогай цэнтра і, дзякуючы працы шчырых, нераўнадушных да чужога смутку спецыялістаў, не адчуваюць сябе адзінокімі і пакінутымі ў гэтым складаным свеце.
Святкаванне пачалося з дэманстрацыі фільма “Браслаў – край блакітных азёр”, у якім адлюстраваны прамысловыя прадпрыемствы, культурна-гістарычныя мясціны, базы адпачынку нашага раёна.
З нагоды прафесійнага свята работнікаў і спецыялістаў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка. Яна адзначыла, што 10 год – гэта яшчэ толькі падлеткавы ўзрост, тым не менш за плячыма ўжо ёсць веды, вопыт, дасягненні, а наперадзе шмат задач, мэт, праектаў, якія прафесіянальны і згуртаваны калектыў цэнтра пераадоліць, дасягне і ажыццявіць. Іна Лысенка пажадала моцнага здароўя, поспехаў і цярпення ў нялёгкай працы сацыяльных работнікаў. Намеснік старшыні райвыканкама ўручыла ўзнагароды лепшым работнікам цэнтра.
Так, за шматгадовую сумленную працу, вялікі ўклад у развіццё сістэмы сацыяльнай абароны і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканка-ма адзначана былы дырэктар цэнтра Станіслава Бабуль (на здымку), Ганаровай граматай райвыканкама — загадчык аддзялення першаснага прыёму Вікторыя Навічонак, Падзякай старшыні райвыканкама — загадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання інвалідаў і сталых людзей Уладзімір Мажылоўскі, сацыяльны работнік Жанна Шалкоўская.
Пра работу цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў мінулым го-дзе, вынікі і дасягненні работнікаў сацыяльнай сферы, планы на будучыню ў сваім дакладзе азнаёміла прысутных начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Цяцера.
Шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас работнікаў сацыяльнай сферы прагучалі ад старшыні раённага савета ветэранаў Івана Цялежнікава. З асаблівай цеплынёй ад імя ветэранаў ён звярнуўся да былога дырэктара цэнтра С.Бабуль, нагадаў, што менавіта яна стаяла ў вытокаў стварэння, фарміравання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Дзякуючы надзейным, мэтанакіраваным якасцям як кіраўніка, чалавека, для якога словы дабрыня і спагада не пусты гук, як цудоўнай і абаяльнай жанчыны, з’яднаны калектыў цэнтра пад кіраўніцтвам Станіславы Бабуль дасягнуў высокага ўзроўню ў сферы сацыяльнага абслугоўвання.
Добры настрой у гэты дзень работнікам сацыяльнай сферы сваімі выступленнямі стварылі артысты раённага Дома культуры. Якое ж свята без песні!

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Это отражение наших национальных ценностей. Почему важно знать и уважать государственные символы

Государственные символы - зеркало наших национальных ценностей, идентичности нашего народа и в Беларуси уровень уважения…

16 часов ago

Опубликован план выезда врачей-специалистов Витебского медуниверситета на май. В Браславе будет работать отоларинголог

Продолжается консультативная помощь по медицинско-лечебному профилю преподавателя Витебского государственного медуниверситета для жителей Браславского района. Выезд…

19 часов ago

Посмотрите, какие красивые (и вкусные!) куличи испекли к Пасхе в Видзовском колледже

В это воскресенье православные верующие будут отмечать Светлое Воскресение Христово - Пасху. Среди разнообразных праздничных…

20 часов ago

Специалисты рассказали, как изменение климата влияет на безопасность труда

С 2003 года 28 апреля Международная организация труда ежегодно проводит Всемирный день охраны труда, акцентируя…

21 час ago

Белорусов предупреждают: штраф за букет сирени может достигать Br2000

В весеннюю пору года многие обращают внимание на запах сирени. Кажется, что этот чарующий аромат…

21 час ago

ИМНС анонсировала изменения в налогообложении самозанятых и ИП

Налоговая инспекция напоминает: ...О формировании чеков плательщиками налога на профдоход. Инспекция МНС по Полоцкому району…

21 час ago