Categories: Новости

Адважныя купальшчыкi

У мінулыя выхадныя праваслаўныя вернікі адзначалі Вадохрышча або Богаяўленне. У суботу раніцай дзясяткі браслаўчан па традыцыі сабраліся на возеры Дрывяты, каб акунуцца ў ледзяной вадзе. Тэмпература паветра ў той дзень была мінус 20 градусаў, а вада ў палонцы – плюс 4, але гэта не напужала адважных купальшчыкаў.
Праўда, адны рашуча падыходзілі, хутка распраналіся і акуналіся тры разы ў ле-дзяной вадзе. А іншыя нервова круцілі ручнікі, назіралі за смельчакамі і адцягвалі свой час “Х”.
Па заканчэнні купання ў некаторых пацікавілася, чаму вырашылі акунуцца і што для іх азначае купанне ў палонцы на Вадохрышча.
Аляксей Лях:
— Стараюся прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, таму ўжо некалькі год кожную раніцу летам плаваю ў возеры, зімой ныраю ў палонку ці абціраюся снегам. Таму купанне ў ледзяной вадзе для мяне — з’ява прывычная. Я чалавек веруючы, таму лічу, што ў дзень Вадохрышча вада ў возеры мае асаблівую сілу: яна ачы-шчае душу ад грахоў і надае здароўя целу.
Наталля Карастаянава:
– Мой муж штогод на Вадохрышча нырае ў палонку. А я акунулася сёлета ўпершыню. Холадна было, толькі пакуль не зайшла ў ваду, потым здалося, што акацілі кіпенем. Уражанні вельмі яркія. Вырашыла, што калі не захварэю, то буду прытрымлівацца традыцыі кожны год.
Купанне, адзначу, як і ў папярэднія гады, праходзіла пад наглядам выратавальнікаў.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Депутат Александр Бранцевич об итогах ВНС: «Чужого нам не надо. Но и свое не отдадим»

Белорусы – очень гуманные люди. Вместе с тем принцип неотвратимости наказания за содеянное у нас…

19 минут ago

Стало известно, когда в школах Беларуси пройдут торжественные линейки и выпускные вечера

Мероприятия "Последний звонок" для учащихся IX, XI классов учреждений общего среднего образования в Беларуси пройдут…

30 минут ago

За мужество и стойкость в годы войны еще девять населенных пунктов Беларуси награждены вымпелом

Президент Беларуси Александр Лукашенко наградил девять населенных пунктов страны вымпелом «3а мужнасць і стойкасць у…

43 минуты ago

В связи с празднованием Дня Победы в Браславе временно ограничат движение транспорта

В связи с проведением торжественных мероприятий, посвященных Дню Победы, в Браславе 9 мая с 9…

54 минуты ago

Аляксандр Лукашэнка: «Галоўнае — мір. Мы павінны захаваць яго на нашай зямлі»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на свята Вялікадня храм у Оршы, заклікаў захоўваць у краіне…

58 минут ago

В Беларуси расширен перечень участников системы государственного социального страхования

Главой государства подписан Закон Республики Беларусь от 22 апреля 2024 г. No 365-З «Об изменении…

18 часов ago