Categories: Главное

Час веснавой сяўбы будзе напружаны

Зіма яшчэ ў самым разгары, прыціснулі і хрышчэнскія маразы, а сельгасвытворцы сумесна з мясцовай уладай ужо цяпер дбаюць пра будучы ўраджай. У прыватнасці, 18 студзеня на пасяджэнні райвыканкама ішла канструктыўная размова пра падрыхтоўку сельгасарганізацый раёна да вясенніх палявых работ. У абмеркаванні плана іх правядзення прынялі ўдзел і начальнік абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Догель са сваім намеснікам па раслінаводстве Іванам Фёдаравым.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў зазначыў, што адзінае пытанне, вынесенае на парадак дня, мае першаступеннае значэнне для сельгасвытворцаў, бо ад таго, наколькі хутка і якасна пройдзе яравая сяўба, а за ёй і корманарыхтоўка, будуць залежаць увогуле вынікі года і аб’ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі.
А задачы, пастаўленыя сёлета перад аграрыямі раёна, сапраўды лёгкімі ніяк не назавеш. Як паведаміў начальнік райсельгасхарча Максім Чагарын, трэба атрымаць 85 тыс. т збожжа ў бункернай вазе, 6 тыс. т рапсу, 1,5 тыс. т бульбы, а значыць, павялічыць іх вытворчасць у параўнанні з мінулым годам у 1,8; 1,6 і 2,4 разу адпаведна, нарыхтаваць у аптымальныя тэрміны травяных кармоў у разліку 30 ц к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Каб выканаць паказчык па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, сельгасарганізацыям раёна неабходна таксама ў 2013 г. надаіць 52,5 тыс. т малака (плюс 12,5 тыс. т да ўзроўню мінулага года пры ўдоі на карову 4330 кг), вырасціць 6,7 тыс. т БРЖ (плюс 1,5 тыс. т пры сярэднясутачных прывагах 600 г) і 4,2 тыс. т свіней (плюс 0,5 тыс. т пры сярэднясутачных прывагах 640 г).
Для забеспячэння жывёлы травянымі кармамі, неабходна нарыхтаваць 15 тыс. т сена (103% да ўзроўню мінулага года) , 175 тыс. т сенажу (125%) і 181 тыс. т сіласу (199%).
Таму ў рабочым плане правя-дзення веснавых палявых работ ужо сёння знайшлі адлюстраванне такія моманты, як тэрміны і аб’ёмы рамонту тэхнікі, ворыва, культывацыі, падкормкі азімых і травяных угоддзяў, сяўбы яравых збожжавых і рапсу, ільну, пасадкі бульбы, унясення гербіцыдаў, якія людскія рэсурсы і тэхніка будуць задзейнічаны. Размеркаваны плошчы пад размя-шчэнне тых ці іншых культур, вызначана, за кошт чаго будзе атрымана плануемая ўраджайнасць. Не абойдзены ўвагай пытанні фінансавага забеспячэння пасяўной, аховы і аплаты працы, эканоміі гаруча-змазачных матэрыялаў. Увогуле ж, выкананне плана, лічыць Максім Чагарын, без накладання адных работ на другія дазволіць правясці сяўбу ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.
Тым не менш Сяргей Догель ахарактарызаваў план як тэарэтычную закладку. “Ужо ёсць план дзеянняў, сама аснова, — сказаў ён. – І гэта добра. Але пакуль яшчэ не бачу, як будзеце дзейнічаць канкрэтна.” У прыватнасці, яго турбуюць такія аспекты, як веснавое ўзорванне, арганізацыя двухзменнай работы, увогуле забяспечанасць механізатарамі, ход дзеянняў падчас уборкі лёну і інш. Найбольш жа хвалюе начальніка камітэта стварэнне ў раёне кармавой базы. Якая размова можа ісці пра валавую прадукцыю, калі ўжо сёння ў частцы гаспадарак даюць палавіну рацыёну і пайшлі на захаванне пагалоўя. Каб кожны год не вазіць травяныя кармы ад суседзяў, неабходна выразная праграма па травасеянні. Удакладняючы асобныя пазіцыі, ён шмат пытанняў адрасаваў непасрэдным выканаўцам планавых заданняў – кіраўнікам сельгасарга-нізацый.
Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня райвыканкама зазначыў, што абмеркаванне плана падрыхтоўкі да веснавых палявых работ, які знаходзіцца ў пачатковай стадыі, прайшло прынцыпова. Яго трэба насыціць большай канкрэтыкай, у тым ліку ўдакладніць, якія матэрыяльныя і людскія рэсурсы будуць за-дзейнічаны не ўвогуле, а на асобных участках работ у пэўныя тэрміны.

Казімір Пятушка.

admin

Recent Posts

Молодые браславчане благоустроили воинское захоронение в д. Зарачье

Молодые люди из различных учреждений и организаций Браславщины объединились и благоустроили воинское захоронение в д.…

45 минут ago

Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджванні ордэнам Маці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 196 аб узнагароджванні ордэнам Маці. За нараджэнне і…

46 минут ago

Госконтроль проводит горячую линию по вопросу своевременности и качества оказания социальной помощи

Комитет государственного контроля Витебской области проводит горячую линию с жителями по вопросу своевременности и качества…

48 минут ago

Для семей из Браславского района организовали спортландию

В День семьи на городском стадионе состоялась спортландия, главными героями которой стали мамы, папы и…

50 минут ago

Милиция проводит основной этап специальной программы «Детство без насилия»

В эти дни и по 24 мая сотрудники группы наркоконтроля и противодействия торговле людьми Браславского…

51 минута ago

У Браславе правялі дыялогавую пляцоўку на тэму дзяржаўнай сімволікі

Выказаць павагу да беларускіх сімвалаў і гонар за прыналежнасць да сваёй Радзімы – так начальнік…

53 минуты ago